Каўкаскі Эмірат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каўкаскі Эмірат
Remove ads

Каўка́скі Эміра́т (саманазва — Имарат Кавказ) — умоўнае дзяржаўнае ўтварэньне (альбо квазідзяржаўны праект) на тэрыторыі Паўночнага Каўказу, якое было абвешчана 7 кастрычніка 2007 г. прэзыдэнтам ЧРІ Доку Ўмаравым[1]. Адначасова з абвяшчэньнем Доку Ўмараў зьняў зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта ЧРІ (надаўшы сабе статус эміра ўсіх паўночнакаўскаскіх маджахедаў) і пераўтварыў ЧРІ у адміністрацыйную адзінку ў складзе новаўтворанага Эмірату — вілаят Нахчычо. Фактычна Каўкаскі Эмірат ня мае якое-небудзь улады на абвешчанай тэрыторыі, а зьяўляецца арґанізацыяй партызанскага падпольля. У адрозьненьне ад іншых сэпаратысцкіх рухаў першаснай мэтай ставіць не нацыянальна-вызваленчую барацьбу, а ідэю сусьветнага джыхаду супраць усіх немусульманаў[2]няверных»).

Хуткія факты
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads