Квашыяркор

бялковая недастатковасьць From Wikipedia, the free encyclopedia

Квашыяркор
Remove ads

Квашыяркор (аканск. адкінутае дзіця) — бялковая недастатковасьць, што выклікае вадкі ацёк у падскурнай клятчатцы і ўнутраных органах.

Хуткія факты Спэцыяльнасьць, Сымптомы ...
Remove ads

Праяўляецца ўздуцьцем жывата пры худых і стончаных канцавінах. Ускладненьне выклікае харчовую дыстрафію, што затрымлівае разумовае і цялеснае разьвіцьцё ды вядзе да імунадэфіцыту пры істотным зьніжэньні вагі. Узьнікае ў выніку адсутнасьці ў штодзённай ежы бялкоў і 8 незаменных амінакісьляў, якія маюць жывёльнае паходжаньне і зьмяшчаюцца ў — яйках, малацэ, рыбе, кураціне і іншым мясе. Чыньнікамі хваробы могуць служыць: парушэньне засваяльнасьці і абмену амінакісьляў (фэнілкетанурыя), пашкоджаньне нырак і печані, зацяжная інфэкцыя і цукровы дыябэт праз узмоцнены распад бялкоў, а таксама рак. Для папярэджаньня немачы выкарыстоўваюць кісламалочныя напоі (ёгурт, кефір, кіслае малако, кумыс, тан)[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads