Кевін-Прынс Баатэнг

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Кевін-Прынс Баатэнг
Remove ads

Кевін-Прынс Баатэнг (па-нямецку: Kevin-Prince Boateng; нар. 6 сакавіка 1987 году, Бэрлін, ФРН) — колішні ганскі футбаліст, гулец нацыянальнай зборнай Ганы. Гуляў на пазыцыі паўабаронцы. Мае таксама й нямецкае грамадзянства.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Баатэнг пачаў кар’еру ў дзіцячай камандзе «Райнікендорфэр Фюксэ» й далучыўся да клюбу «Тотэнгэм Готспур» пасьля 13 гадоў, праведзеных у бэрлінскай «Гэрце». Трансфэр адбыўся 31 ліпеня 2007 году й абышоўся ангельцам у 4,7 млн фунтаў. Гулец дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 3 лістапада 2007 году ў матчы супраць клюбу «Мідлзбра». Другую палову сэзону 2008—2009 гадоў правёў у арэндзе ў дортмундзкай «Барусіі», згуляўшы за яе 10 матчаў у Бундэсьлізе.

14 жніўня 2010 году перайшоў з ангельскага «Портсмуту» ў італьянскі «Джэноа», падпісаўшы з генуэзцамі 4-гадовы кантракт. Аднак ужо праз чатыры дні, 18 жніўня 2010 году, Кевін-Прынс перайшоў у «Мілян» на правах арэнды з правам наступнага выкупу[4][5]. За некалькі матчаў Баатэнг даказаў, што ён гулец асновы. 4 сьнежня 2010 году ў матчы 15 туру чэмпіянату Італіі Баатэнг забіў свой ​​першы гол за новы клюб.

30 жніўня 2013 году стала вядома, што гулец сышоў зь «Міляну» й перайшоў у нямецкі клюб «Шальке-04»[6].

Міжнародная

Кевін-Прынс выступаў за юнацкія й моладзевыя зборныя Нямеччыны. Паўабаронцу прапанавалі гуляць за зборную Ганы на чэмпіянаце сьвету па футболе 2006 году, але ён адмовіўся, чым моцна парадаваў галоўнага трэнэра «Гэрты», і вырашыў выступаць за Нямеччыну. 27 сакавіка 2007 году нямецкія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што Баатэнг заявіў трэнэру зборнай Нямеччыны, Ёахіму Лёву, пра свой намер гуляць за зборную Ганы[7][8].

Remove ads

Дасягненьні

«Тотэнгэм Готспур»:

«Мілян»:

«Айнтрахт»:

«Барсэлёна»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads