Кевін Д’юрант

баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Кевін Д’юрант
Remove ads

Кевін Ўэйн Д’юрант (па-ангельску: Kevin Wayne Durant; нар. 29 верасьня 1988 году, Вашынгтон) — амэрыканскі баскетбаліст, які гуляе ў НБА за «Фінікс Санз» і нацыянальную зборную ЗША. Трохразовы алімпійскі чэмпіён (2012, 2016, 2020). Зважаецца адным з найвялікшых гульцоў у гісторыі НБА[10][11][12][13]. У 2021 годзе Д’юрант быў уключаны ў каманду НБА усіх часоў, прысьвечаную 75-годзьдзю лігі[14].

Хуткія факты Клюбная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Д’юрант ад часоў школы быў пэрспэктыўным баскетбалістам. У юнацтве адзін сэзон адгуляў у студэнцкім баскетболе за клюб «Тэхас Лонггорнз», дзе ў канцы году атрымаў мноства ўзнагародаў і стаў першым першакурсьнікам, якога прызналі гульцом году каледжа Нэйсьміту. Д’юрант быў абраны камандай «Сіетл Супэрсонікс» пад другім нумарам драфту НБА 2007 году. У камандзе, якая з 2008 году пачала называцца «Аклагома-Сіці Тандэр».

У сэзоне 2009—2010 гадоў Д’юрант быў абраны на свой першы Матч усіх зорак НБА[15]. У тым сэзоне, набіраючы ў сярэднім 30,1 пунктаў за гульню, Д’юрант стаў наймаладзейшым бамбардзірам НБА, у выніку чаго быў абраны ў каманду ўсіх зорак у першы раз[15][16]. У сваім дэбютным матчы ў плэй-оф гулец набраў 24 пункты ў сустрэчы супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз»[17]. У далейшым «Аклагома-Сіці» прайграла сэрыю ў шасьці гульнях[18], але вынікі каманды прымусілі многіх аналітыкаў пазначыць іх як будучага прэтэндэнта на тытул[19]. Перад пачаткам сэзону 2010—2011 гадоў баскетбаліст абвесьціў праз Twitter, што ўзгодніў з клюбам новы пяцігадовы кантракт з «Тандэр» на суму блізу 86 мільёнаў даляраў[20]. Другі год запар Д’юрант быў у лідэрах НБА паводле выніковасьці, набіраючы ў сярэднім 27,7 пунктаў за гульню[21]. 19 лютага ў скарочаны праз лакаўт сэзон 2011—2012 гадоў Д’юрант упершыню ў кар’еры пераадолеў мяжу ў 50 пунктаў, набраўшы 51 пункт у матчы супраць «Дэнвэр Нагетс»[22][23].

У Аклагоме згуляў яшчэ некалькі сэзонаў, пасьля чаго далучыўся да клюбу «Голдэн Стэйт Ўорыярз» у 2016 годзе. У 2017 і 2018 гадоў стаў чэмпіёнам НБА ды ў кожнай зь фінальных сэрыяў быў узнагароды тытулам самага каштоўнага гульца фіналу. У 2019 годзе далучыўся да клюбу «Бруклін Нэтс» у якасьці вольнага агента. Пасьля рознагалосьсяў з кіраўніцтвам клюбу баскетбаліст запытаў абмен у міжсэзоньне 2022 году, у выніку чаго ў наступным годзе быў абменены ў «Фінікс Санз».

Не зважаючы на тое, што Д’юрант жадаў займець нумар 7, пад якім ён гуляў у «Бруклін Нэтс», аднак гэты нумар быў выведзены з ўжытку ў «Фінікс Санз» у гонар Кевіна Джонсана. У выніку Д’юрант абвесьціў, што вернецца да нумара 35, зь якім ён гуляў цягам усёй сваёй прафэсійнай кар’еры ў каледжы[24]. Пасьля выбыцьця з 8 студзеня праз траўму правага калена баскетбаліст дэбютаваў у складзе арызонцаў 1 сакавіка ў матчы супраць «Шарлот Горнэтс»[25]. Ён набраў 23 пункты за 10 удалых кідкоў з 15 зробленых за 27 хвілінаў, зрабіўшы важкі ўнёсак у перамогу сваёй каманды зь лікам 105:91[26]. 3 сакавіка ў матчы супраць «Чыкага Булз» форвард правёў яшчэ адзін выдатны вечар, набраўшы 20 пунктаў пры кідках 7 удалых кідкоў з 10 зробленых. Акрамя таго, ён падняўся на 13-е месца ў сьпісе бамбардзіраў усіх часоў, апярэдзіўшы Оскара Робэртсана[27][28]. 5 сакавіка ў матчы супраць «Далас Мавэрыкс» Д’юрант стаў найлепшым бамбардзірам з 37 пунктамі, зрабіўшы з гульні 12 цэльных кідкоў з 17 зробленых, а пераможны кідок зрабіў у скачку за 11,7 сэкундаў да канца матчу, надаўшы «Санз» перамогу зь мінімальным лікам 130:126[29].

21 студзеня 2024 году гулец набраў 40 пунктаў і зрабіў дзевяць падбораў, трапна кінуўшы мяч з гульні 18 разоў. У той сустрэчы ягоны клюб атрымаў перамогу над «Індыянай Пэйсэрз» зь лікам 117:110. Ён стаў першым гульцом клюбу «Фінікс Санз» і 14-м гульцом у гісторыі НБА, які назьбіраў 40 пунктаў без уліку штрафных кідкоў[30][31]. 22 студзеня Д’юрант набраў 43 пункты, зрабіў шэсьць падбораў і восем перадачаў, а таксама пераможны кідок зь сярэдняй дыстанцыі ў пераможным матчы над «Чыкага Булз» (115:113)[32]. Крыху пазьней спартовец у чарговы раз быў запрошаны на матч усіх зорак НБА, які стаў для яго чатырнаццатым у кар’еры і дванаццатым у стартавым складзе[33]. 28 студзеня ў гульні супраць «Арланда Мэджык» баскетбаліст стаў 10-м гульцом у гісторыі НБА, які здолеў назьбіраць 28 тысячаў пунктаў за кар’еру[34]. 26 кастрычніка 2024 году ў матчы супраць «Далас Мавэрыкс» Д’юрант набраў 29 тысячаў пунктаў за кар'еру, стаўшы восьмым гульцом, якому дамогся такога выніку[35]. Наступная прыступка ў 30 тысяч пунктаў была ўзятая 11 лютага 2025 году ў матчы супраць «Мэмфіс Грызьліз»[36].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads