Кевін Лялянд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кевін Лялянд
Remove ads

Кевін Лялянд (нарадзіўся 19 лютага 1987 году, Кінгстан, Канада) — колішні беларускі хакеіст канадзкага паходжаньня, брамнік. Удзельнік Чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай 2014 году ў складзе зборнай Беларусі.

Хуткія факты Кевін Лялянд ...
Remove ads

Кар’ера

Кевін Лялянд пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2003 годзе. У 2005 годзе на драфце НХЛ ён быў абраны ў 5 раўндзе пад агульным 128-м нумарам клюбам «Калгары Флэймз». Да 2010 году Кевін працягваў выступаць у ніжэйшых лігах паўночнаамэрыканскага хакею. У ліпені 2010 году Лялянд падпісаў кантракт з чэхаўскім «Віцязем», у складзе якога ў сэзоне 2010—2011 гадоў правёў на пляцоўцы 45 матчаў з каэфіцыентам надзейнасьці 2,96.

26 ліпеня 2011 году Кевін падпісаў двухбаковы кантракт зь менскім «Дынама». 16 лютага 2012 году ён прыняў беларускае грамадзянства, пасьля чаго атрымаў права выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads