Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2014 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2014 году
Remove ads

Чэмпіяна́т сьве́ту па хаке́і з ша́йбай 2014 году — 78-ы па ліку чэмпіянат сьвету, які праходзіў у Менску, Беларусь, з 9 па 25 траўня 2014 году. У спаборніцтве ўзялі ўдзел 16 зборных, якія былі падзеленыя на дзьве групы. Рашэньне аб правядзеньні турніру ў Менску было прынятае на кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай, які праходзіў у траўні 2009 году ў Бэрне. Чэмпіянат праходзіў на дзьвюх арэнах: «Менск-Арэна» (адкрытая ў 2010 годзе) і «Чыжоўка-Арэна» (адкрытая ў 2013 годзе). Гэта першы падобны турнір, які быў праведзены ў Беларусі.

Хуткія факты Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...

Некаторыя палітыкі ў Эўропе і Злучаных Штатах заклікалі ІІХФ да пераносу турніру ў іншую краіну, бо ў Беларусі маюцца праблемы з выкананьнем правоў чалавека. Да адкрыцьця першынства 9 траўня праз сфабрыкаваныя абвіначаньні адвольна арыштавалі на 10—25 содняў больш за 30 прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных кірункаў[1].

Remove ads

Выбар гаспадара

Пра сваё жаданьне прыняць чэмпіянат таксама выказваліся Вугоршчына, Латвія (для правядзеньня плянавалася будаўніцтва новага лядовага палаца ў Рызе[2]), УкраінаКіеве) і Чэхія.

Выбар Беларусі ў якасьці гаспадара выклікаў некаторыя палітычныя рознагалосьсі. 11 красавіка 2011 году сэнатар Злучаных Штатаў Дык Дэрбін, а таксама чалец палаты прадстаўнікоў Майкл Куіглі заклікалі ІІХФ перанесьці чэмпіянат сьвету ў іншае месца, спасылаючыся на заклапочанасьць з нагоды аўтарытарнага кіраваньня прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Дзеяньні Лукашэнкі, накіраваныя на парушэньне правоў чалавека, прывялі да шматлікіх санкцыяў з боку Эўрапейскага зьвязу і ЗША. Дурбін і Куіглі былі падтрыманы былым славацкім хакеістам і чальцом Эўрапарлямэнту Пэтэрам Сьцястным. Тым ня менш, ІІХФ заўважыла, што паводле статуту не дазваляецца дыскрымінаваць удзельнікаў паводле палітычных чыньнікаў, а прэс-сакратары латвійскай і летувіскай хакейных фэдэрацыяў заявілі, што ў іх няма жаданьня зьмешваць палітыку са спортам[3].

Краіна Вынік
Беларусь Беларусь75
Вугоршчына Вугоршчына24
Латвія Латвія3
Украіна Украіна2
Remove ads

Арэны

Матчы чэмпіянату сьвету было вырашана праводзіць на дзьвюх менскіх арэнах, «Менск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна», прычым апошняя зь іх была адмыслова пабудаваная да сусьветнага першынства.

«Менск-Арэна» зьяўляецца адной з найбуйнейшых шматмэтавых арэнаў у Эўропе, якая здольна зьмясьціць 15 тысячаў гледачоў. Будынак быў адкрыты ў студзені 2010 году, у ім праводзіць свае хатнія матчы хакейны клюб «Дынама», які прымае ўдзел у Кантынэнтальнай хакейнай лізе. «Менск-Арэна» таксама зьяўляецца месцам правядзеньня розных канцэртаў і міжнародных спаборніцтваў. Падчас турніру на пляцоўцы адбудуцца матчы групы Б, два чвэрцьфіналы, абодва паўфіналы і вырашальны матч за залатыя мэдалі.

«Чыжоўка-Арэна» зьяўляецца шматмэтавым аб’ектам, які быў адкрыты 25 сьнежня 2013 году. Максымальная ўмяшчальнасьць арэны складае 9600 месцаў. Арэна зьяўляецца хатнім стадыёнам хакейнага клюбу «Юнацтва-Менск», які бярэ ўдзел у розыгрышы Беларускай экстралігі. На пляцоўцы падчас чэмпіянату будуць праводзіцца гульні групы А, а таксама два чвэрцьфіналы.

Менск-Арэна
Умяшчальнасьць: 15 086
Чыжоўка-Арэна
Умяшчальнасьць: 9614[4]
Thumb Thumb
Remove ads

Удзельнікі

Thumb
Краіны, якія прымаюць удзел на чэмпіянаце сьвету па хакеі з шайбай 2014

У чэмпіянаце ўзялі ўдзел 16 нацыянальных камандаў — трынаццаць з Эўропы, дзьве з Паўночнай Амэрыкі і адна з Азіі. Зборныя Італіі і Казахстану прайшлі на чэмпіянат зь першага дывізіёну, астатнія — зь першых чатырнаццаці месцаў у найвышэйшым дывізіёне. Зборная Беларусі ўдзельнічала ў турніры як арганізатар, пры гэтым зьяўляецца адной з 14 камандаў з найвышэйшага дывізіёну.

Група А:

Група Б:

Склады

Кожная каманда павінна была складацца зь ня менш як 15 палявых гульцоў і 2 брамнікаў, і пры гэтым не перавышаць колькасьць у 22 палявыя гульцы і 3 брамнікі. Паводле правілаў у пратаколе на матч павінна прысутнічаць ня больш за 20 палявых гульцоў і 2 брамнікі[5].

Папярэдні этап

     Зборная выходзіць у плэй-оф
     Зборная не выходзіць у плэй-оф, але возьме ўдзел у ЧС-2015
     Зборная не выходзіць у плэй-оф і не трапляе на ЧС-2015

Група A

Больш інфармацыі Месца, Каманда ...

Матчы

Больш інфармацыі Дата, час, Матч ...

Група B

Больш інфармацыі Месца, Каманда ...

Матчы

Больш інфармацыі Дата, час, Матч ...
Remove ads

Плэй-оф

Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                   
22 траўня. Чыжоўка-Арэна        
 Мужчынская зборная Канады па хакеі Канада  2
24 траўня. Менск-Арэна
 Мужчынская зборная Фінляндыі па хакеі Фінляндыя  3  
 Мужчынская зборная Фінляндыі па хакеі Фінляндыя  2
22 траўня. Менск-Арэна
   Мужчынская зборная Чэхіі па хакеі Чэхія  0  
 Мужчынская зборная ЗША па хакеі ЗША  3
25 траўня. Менск-Арэна
 Мужчынская зборная Чэхіі па хакеі Чэхія  4  
 Мужчынская зборная Расеі па хакеі Расея  5
22 траўня. Чыжоўка-Арэна
   Мужчынская зборная Фінляндыі па хакеі Фінляндыя  2
 Мужчынская зборная Расеі па хакеі Расея  3
24 траўня. Менск-Арэна
 Мужчынская зборная Францыі па хакеі Францыя  0   Матч за 3-е месца
 Мужчынская зборная Расеі па хакеі Расея  3
22 траўня. Менск-Арэна 25 траўня. Менск-Арэна
   Мужчынская зборная Швэцыі па хакеі Швэцыя  1  
 Мужчынская зборная Швэцыі па хакеі Швэцыя  3  Мужчынская зборная Швэцыі па хакеі Швэцыя  3
 Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь  2    Мужчынская зборная Чэхіі па хакеі Чэхія  0

Чвэрцьфіналы

Больш інфармацыі Дата, час, Матч ...

Паўфіналы

Больш інфармацыі Дата, час, Матч ...

Матч за 3-е месца

Больш інфармацыі Дата, час, Матч ...

Фінал

Больш інфармацыі Дата, час, Матч ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads