Хакасія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хакасія
Remove ads

Хака́сія (афіцыйна Рэспу́бліка Хака́сія, па-расейску: Хакасия, Республика Хакасия, па-хакаску: Хакас Республиказы) — рэспубліка ў складзе Расейскае Фэдэрацыі[2] і яе суб’ект, уваходзіць у склад Сыбірскай фэдэральнай акругі. Адміністрацыйны цэнтар — места Абакан, якое разьмешчанае на ўсходзе рэспублікі.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...

Мяжуе з Кемераўскай вобласьцю (на захадзе), Краснаярскім краем (на поўначы ды ўсходзе), Тувой (на паўднёвым усходзе) ды Рэспублікай Алтай (на паўднёвым захадзе).

Remove ads

Гісторыя

Ад VI ст. тэрыторыя сучаснае Хакасіі зьяўлялася цэнтрам тагачаснае Кыргыскае дзяржавы. У XIII ст., пасьля паразы ад манголаў, большая частка кыргызаў мігравала на паўднёвы ўсход і асела на тэрыторыі сучаснага Кыргыстану. Сучасныя хакасы лічаць сябе нашчадкамі кыргызаў, якія засталіся ў той час у Сыбіры.

У 1707 годзе тэрыторыя Хакасіі была ўключаная ў склад Расеі, што было пацьверджана расейска-кітайскай дамовай у 1727 годзе. Царская палітыка спрыяла працэсу ссылкі асуджаных злачынцаў з эўрапейскай часткі Расеі, ішоў працэс збудаваньня ўмацаваных паселішчаў. Тым часам, значная частка хакасаў пачала пераходзіць ва ўлоньне Расейскай Праваслаўнай Царквы і спыняць качавы лад жыцьця.

У часах Лютаўскае ды Кастрычніцкае рэвалюцыяў у Расеі, расейцы складалі прыкладна палову ад насельніцтва сучаснай Хакасіі. 20 кастрычніка 1930 году была ўтвораная хакаская аўтаномія ў складзе РСФСР у форме аўтаномнай вобласьці, якая падчас свайго існаваньня ўваходзіла ў склад Краснаярскага краю. У 1990 годзе яе статус быў падвышаны да Аўтаномнае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі, праз год — да Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі. У 1992 рэспубліка набыла назву Рэспубліка Хакасія і стала паўнапраўным суб’ектам Расейскай Фэдэрацыі.

Remove ads

Насельніцтва

Паводле зьвестак на 2013 год насельніцтва Рэспублікі Хакасія склала 533 025 чал.[1], у тым ліку шчыльнасьць насельніцтва 8,66 чал./км², адсоткавая дзеля гарадзкога насельніцтва ад усяго насельніцтва рэспублікі — 67,75%.

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва ў Расеі ў 2010 годзе адсоткавыя дзелі народаў у складзе нацыянальнае структуры насельніцтва Хакасіі разьмеркаваліся наступным чынам[3]:

Найбольшую частку хакасаў ад насельніцтва паказвае Аскіскі раён (цэнтар і захад рэспублікі) — 31,6% ад насельніцтва; найменшую — Баградзкі (паўночны ўсход) — 0,9% ад насельніцтва раёну.

Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У адпаведнасьці з прынятымі рэспубліканскімі законамі па рэалізацыі Фэдэральнага закону ад 6 кастрычніка 2003 року 131-ФЗ «Пра агульныя прынцыпы арганізацыі мясцовага самакіраваньня ў Расейскай Фэдэрацыі», у Хакасіі ўтворана 100 муніцыпальных утварэньняў, зь іх:

Зноў утворана 8 мескіх і 77 сельскіх паселішчаў.

  • Мескія акругі:
    • Абаза
    • Абакан
    • Саянагорск
    • Сорск
    • Чарнагорск
  • Муніцыпальныя раёны:
    • Алтайскі
    • Аскіскі
    • Бейскі
    • Баградзкі
    • Арджанікідзэўскі
    • Таштыпскі
    • Вусьць-Абаканскі
    • Шырынскі

Крыніцы

Заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads