Кеплер Лавэран Ліма Фэрэйра
партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кеплер Лавэран Ліма Фэрэйра, больш вядомы як Пэпі (па-партугальску: Képler Laveran Lima Ferreira (Pepe); нар. 26 лютага 1983 году, Масэё, Бразылія) — колішні партугальскі футбаліст бразыльскага паходжаньня, абаронца. Шмат гадоў абараняў колеры нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пэпі зьяўляецца выхаванцам бразыльскага футболу. 18-гадовым юнаком перабраўся ў Партугалію, дзе дэбютаваў у дарослым футболе ў 2001 годзе выступамі за каманду клюбу «Марытыму» з вострава Мадэйра. Ужо з наступнага году стаў асноўным гульцом каманды. Правёў у «Марытыму» тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 63 матчах чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу «Порту», да складу якога далучыўся ў 2004 годзе. Згуляў за клюб з Порту наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Порту» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час двойчы выйграваў чэмпіянаты краіны й розыгрышы нацыянальнага кубка. У 2004 годзе стаў у складзе «Порту» ўладальнікам Міжкантынэнтальнага кубка.
Да складу мадрыдзкага «Рэалу» далучыўся ў 2007 годзе.
Міжнародная
У жніўні 2007 году атрымаў грамадзянства Партугаліі й тым жа месяцам быў упершыню выкліканы ў зборную Партугаліі. Разам са зборнай браў удзел у шматлікіх міжнарожных спаборніцтвах.
Remove ads
Дасягненьні
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2006, 2007, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2006, 2020, 2022, 2023, 2024
- Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2004, 2006, 2020, 2022
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 2004
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2008, 2012, 2017
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011, 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2008, 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016, 2017
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2014
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016
Партугалія:
- Чэмпіён Эўропы: 2016
- Пераможца Лігі нацыяў УЭФА: 2019
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads