Мадэйра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мадэ́йра (па-партугальску: Madeira) — партугальскі востраў і архіпэляг, разьмешчаны ў паўночнай частцы Атлянтычнага акіяна. Зьяўляецца аўтаномным рэгіёнам Партугаліі.
Remove ads
Гісторыя
Востраў быў адкрыты яшчэ фінікійцамі, але ня быў заселены. Засяленьне пачалося пасьля партугальскіх экспэдыцыяў у 1418 і 1420 гадах. У гэтыя гады тут зьявіліся плянтацыі цукровага трысьнёгу.
З 1580 да 1640 году Мадэйра разам з усёй Партугаліяй уваходзіла ў склад Гішпаніі. У 1801 і з 1807 да 1814 году знаходзілася пад брытанскай уладай.
У 1922 годзе на Мадэйры правёў апошнія месяцы свайго жыцьця Карл I Габсбург — апошні кароль Аўстра-Вугоршчыны.
У 1976 годзе Мадэйра атрымала статус аўтаномнага рэгіёну.
Remove ads
Геаграфія
Архіпэляг мае вульканічнае паходжаньне, знаходзіцца недалёка ад паўночнага ўзьбярэжжа Афрыкі, на поўнач ад Канарскіх астравоў. Архіпэляг утрымлівае астравы Мадэйра (741 км²), Порта Санта (42,5 км²) і некалькі меншых астравоў. Агульная плошча складае 894 км².
Паверхня вострава зьяўлўяецца гарыстай. Самы высокі пункт на Мадэйры ёсьць Піку Руйву (1861 м).
На Мадэйры вырошчваюцца вінаград, цукровы трысьнёг, садавіна і гародніна. Разьвіцьцё атрымала і рыбная лоўля. Сусьветную вядомасьць атрымалі віна Мадэйры. Астравы зьяўляюцца вельмі прыцягальнымі для турыстаў.
Клімат трапічны, мяккі. Сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 16 °C да 22 °C. Паверхня астравоў пакрытая трапічнымі лясамі (трапічныя лясы Мадэйры ўнесеныя ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Мадэйра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads