Керагелішкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Керагелішкі (лет. Karageliškės) — вёска ў Летуве, каля ракі Вяльлі. Уваходзяць у склад Еўеўскага староства Электрэнскага самакіраваньня Віленскага павету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -кар- (-кор-) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі', а фармант -гайл- (-гел-) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[1]. Такім парадкам, імя Карыгайла азначае «важкі свавольствам»[2]. У Польшчы гістарычна бытавала імя Коргал: Petrus Corgal (kmetho in Oszeczek) (1443 год)[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Remove ads

Гісторыя

У 1905 годзе жыхары Керагелішкаў выступілі супраць увядзеньня летувіскай мовы ў набажэнствах[7].

Насельніцтва

  • 1905 год — 133 чалавекі ў вёсцы Керагелішках і 5 чалавек засьценку Керагелішках[8]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads