Карыгайла (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Карыгайла — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Каргіл (Kargil) — імя германскага паходжаньня[1][a]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caroman, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[4] або гоцкага[5] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[6], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[7] або ад асновы -гісіл- (-гіл-)[8]. Такім парадкам, імя Карыгайла азначае «важкі свавольствам»[9].

У Польшчы гістарычна бытавала імя Коргал: Petrus Corgal (kmetho in Oszeczek) (1443 год)[10].

У Польшчы ў 1536 годзе адзначалася прозьвішча Kargol, у 1786 годзе — Korgiel (Korgel)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Carigal (31 кастрычніка 1382 году[12])[13]; Cazimiro vel Corigalo Mscislaviens (20 лютага 1387 году)[14]; principe Casimiro alias Korigalone per Theutonicos Cruciferos de Prussia de anno Domini 1390 interfecto (25 траўня 1391 году)[15]; Karigal або Korigal (Хроніка Віганда)[16]; Casimiri alias Corigal (2 лютага 1395 году)[17]; Коригайло (Наўгародзкі чацьверты летапіс[18] і Сафійскі першы летапіс[19]); od folwarku Karagaliszek (1784 год)[20].

Remove ads

Носьбіты

Кергелевічы або Керглевічы (Kiergielewicz, Kierglewicz) гербу Тапор — літоўскі шляхецкі род[21].

Кергелевічы або Гергелевічы (Kiergielewicz, Giergielewicz) гербу Тапор[22] — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Саколаўскага павету (Мазовія)[23].

На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Керагелішкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Апроч таго, адзначаецца нямецкае прозьвішча Kargel (гістарычна бытавала на сучасным польска-нямецкім памежжы[2]), якое, аднак, зьвязваюць з хрысьціянскім (грэцкім) імём Makarius[3]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads