Клюкавічы (Сямяціцкі павет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клюкаві́чы (па-польску: Klukowicze, па-падляску: Klukovýčy[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Іконы Божай Маці Ўсіх Смуткуючых Радасьць у Такарах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Узьнясеньня Крыжа Панскага ў Такарах[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
Пачаткі Клюкавічаў адносяцца да другой паловы 15 ст., калі вялікі князь Казімер Ягелончык дараваў баяру Туру землі, якія сягалі ажно пад вёску Нурэц на захадзе і Лумна на ўсходзе. У 1499 г. валоданьне гэтымі землямі пацьвердзілі ўнукі Тура Карніла ды Івашка Андрэйкавічы, з гэтага году паходзіць першая пісьмовая згадка пра вёску Клюкавічы. У 16 ст. вёска стаа цэнтрам падзеленага маёнтку, а ў 1567 г. валодаў ім Аўрам Букраба, які прыняў прозьвішча Клюковіцкі. Праз 17 ст. маёмасьцяй уладала сям'я Кахлеўскіх, а ў 18 ст. Кавалеўскіх. Пасьля паўстаньня 1863—1864 гадоў маёнтак быў адабраны ўладальнікам і пераданы царскаму маёру Эдуарду Мінкельдэ, які прадаў яго ў 1910 г. Крыштафу Атупе[5]. У міжваенны пэрыяд Клюкавічы прыналежалі да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 412 жыхароў у вёсцы (88 каталікоў, 320 праваслаўных, 4 юдаістаў; 88 палякаў, 318 беларусаў, 1 габрэяў і 2 чалавек невызначанай нацыянальнасьці) і 88 чалавек у фальварку (31 каталікоў, 36 праваслаўных, 3 пратэстантаў і 18 юдаістаў; 31 палякаў, 36 беларуса, 18 габрэяў і 3 чалавек невызначанай нацыянальнасьці)[6]. У міжваенны час да вёскі даходзілі ўплывы ўкраінскага нацыянальнага руху, пра што сьведчыць м. ін. карэспанденцыя з Клюковічаў да публікаванага ў Холме украінскага часопіса Наше Життя[7]. Пасьля 1945 г. вёска стала цэнтрам самастойнай гміны, якая была ліквідаваная толькі ў 1954 г..
Remove ads
Археалягічная спадчына
У 1945 г. у час працы на полі мясцовы жыхар знайшоў каля 1000 манэтаў арабскага паходжаньня з 8-9 ст. ст.. Стала гэта прычынкам да зацікаўленасьці гарадзішчам, якое знаходзіцца побач зь вёскай. Першыя раскопкі былі праведзяныя тут толькі ў 1993 г. і дазволілі на датаваньне гарадзішча на раньняе сярэднявечча (8-9 ст. ст.)[8]. Пазьнейшыя раскопкі пацьвердзілі існаваньне заселянага гарадзішча ажно да 13 ст. і акрэсьлілі, што пачаткова было яно зьвязанае з Мазовіяй, аднак ад 11 ст. пераходзіла пад уплыў ўсходняславянскага Берасьця[9].
Зноскі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads