Нурэц (гміна Нурэц-Станцыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нурэц (гміна Нурэц-Станцыя)
Remove ads

Нурэ́ц (па-польску: Nurzec, па-падляску: Nuréć[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.

Хуткія факты

Побач зь вёскаю праходзіць чыгуначны шлях СедльцыВаўкавыск.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход прыход сьв. Барбары ў Мілейчыцах). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Маткі Боскай Чанстахоўскай у Нурцы-Станцыі[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

Пачаткі Нурца адносяцца да другой паловы 15 ст., калі вялікі князь Казімер Ягелончык дараваў баяру Туру землі, на якіх былі аснаваныя м.ін. вёскі з маёнткамі: Нурэц, Лумна, Зубачы, Ліцьвінавічы, Клюкавічы, Палоўцы і Мыкшыцы. У 1499 г. Аляксандар Ягелончык пацьвердзіў гэтыя ўладаньні ўнукам Тура — Карніле ды Івану. Праўдападобна ў палове 16 ст. вялікая маёмасьць падзялілася і клюкавіцка-нурэцкія зямлі прайшлі ва ўладаньне робу Букрабаў, якія прынялі прозьвішчы Клюкавіцкі ды Нурэцкі. У першай палове 17 ст. Нурэц прыналежаў Кахлеўскім, якія пабудавалі тут нават невялікі кальвінскі збор. У час Паўночнай вайны маёнтак быў амальупоўнасьці зьнішчаны, адбудоўвалі яго чарговыя ўладальнікі — Ронікеры. Вялікую перабудову сядзібы ў Нурцы завяршыў чашнік вялікі літоўскі Міхал Аляксандар Ронікер. У 19 ст. маёнтак у Нурцы надалей прыналежаў Ронікерам, але іх галоўнай сядзібай зьяўляўся ў той час Воўчын. Пад канец 19 ст. пачаўся працэс распрадажы маёнтку, а на пачатку 20 ст. невялікі маёнтак трапіў у рукі Нарбутаў, якія валодалі тут да 1939 г.. Галоўная сядзіба была спаленая ў час Першай сусьветнай вайны[3]. У міжваенны пэрыяд Нурэц прыналежаў да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 97 жыхароў (27 каталікоў, 70 праваслаўных; 35 жыхароў было запісаных палякамі, 62 беларусамі)[4].

Remove ads

Зноскі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads