Клявіца (Гарадзенская вобласьць)

вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Клявіца (Гарадзенская вобласьць)
Remove ads

Кляві́ца[1] — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Граўжышкоўскага сельсавету. Вёска разьмешчана ў пагранічнай зоне[2].

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вёска вядома з пачатку XVI ст. як двор Васіля Глінскага, потым належала Глябовічам, Грабскім, а ў ХIХ ст. Умястоўскім.

Касьцёл сьв. Антонія быў узьведзены Ўмястоўскімі ў 1799 г. з дрэва і прыпісаны да нарвіліскай парафіі (цяпер Летува) у якасьці філіяльнага (у другой палове ХIХ ст. капліца была далучана да сурвіліскай парафіі Вішнеўскага дэканату). Гэта быў выцягнуты па падоўжанай восі бязьвежавы зальны аб’ём з трохгранным прэзьбітэрыем. Праваруч ад уваходу стаяла званіца, абнесеная бярвяной агароджай. Руіны касьцёлу захоўваліся яшчэ ў 1980-я гг. Сёньня ацалелі толькі парослыя хмызьняком падмуркі (прыблізна 7 на 18 м) на закінутым пагосьце на поўдзень за вёскай, зьлева ад шашы на Летуву.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 131 чалавек[3]
  • 1999 год — 239 чалавек

Славутасьці

  • Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайне
  • Каталіцкая капліца
  • Крыж на скрыжаваньні дарог

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads