Кляпінічы

вёска ў Комсеніцкім сельсавеце Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кляпі́нічы[1]вёска ў Комсеніцкім сельсавеце Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 142 чалавекі
  • 1999 год — 184 чалавекі

Сельская гаспадарка

У 2000 годзе ў в. Кляпінічы пачаў працаваць зернесушыльны комплекс М-819, дзе зерне сушыць газ, які бесьперапынна паступае па трубаправодзе.[2]

Вольны час

На тэрыторыі вёскі знаходзіцца Дом культуры.

Ураджэнцы і жыхары вёскі

  • Зьміцер Грушэцкі — унтэр-афіцэр, ваяваў на лінкары «Андрей Первозванный». Памер пад час Першай сусьветнай вайны 1914—1918 гадоў ад тубэркулёзу 6 лютага 1916 году ў Гельсінфорскім марскім шпіталі. Пахаваны на праваслаўных могілках базы Балтыйскага флёту ў порце Гельсінфорс, Фінляндыя.[3]
  • Нікіфар Кротаў (упісаны ў «Беларускі Мэмарыял») — нарадзіўся ў 1894 г., в. Кляпінічы, беларус; загадчык, няпоўная сярэдняя школа. Пражываў: Магілёўская воб., Круглянскі р-н, в. Кляпінічы. Арыштаваны 13 лістапада 1937 г. Прыгавораны: судзебны орган 17 лістапада 1937 г., абв.: 68 — Шпіянаж. Прыгавор: ВМН. Расстраляны 20 сьнежня 1937 г. Рэабілітаваны 17 траўня 1958 г. Ваенным трыбуналам БВА.[4]
  • Мікалай Кротаў – сябра Беларускай моладзевай грамадзкай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. 20 лютага 2010 г., разам з суседам М. С. Каралёвым, выратавалі на пажары аднавяскоўца-пэнсіянэра інваліда II групы.[5]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads