Кляўдыё Раньеры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кляўдыё Раньеры (па-італьянску: Claudio Ranieri; нарадзіўся 20 кастрычніка 1951 году) — італьянскі футбольны трэнэр. За час кар’еры футбаліста выступаў толькі ў клюбах радзіме.Выступаў на пазыцыі абаронцы.
Remove ads
Гульнявая кар’ера
Прафэсійную кар’еру Кляўдыё пачынаў у «Роме», хоць за два сэзоны ён згуляў толькі 6 матчаў. Затым ён выступаў за «Катанцара», «Катанію» й «Палерма».
Трэнэрская кар’ера
Першым клюбам у яго трэнэрскай кар’еры стаў «Путэаляна». Але сапраўднае імя як трэнэр ён сабе зрабіў у «Кальяры», які ён вывеў з Сэрыі С1 у Сэрыю А. У 1991 годзе ён прыйшоў у «Напалі», дзе прапрацаваў 2 гады, але так нічога і ня выйграў.
У 1993 годзе Раньеры стаў трэнэрам «Фіярэнтыны», якая гуляла ў Сэрыі B. У свой першы сэзон «фіялкі» вярнуліся ў элітны дывізіён, а ў 1996 годзе клюб перамог у Кубку і Супэркубку Італіі.
З 1997 да 1999 году Раньеры працаваў з гішпанскай «Валенсіяй». За гэты час клюб дамогся ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў і перамог у Кубку Гішпаніі. Наступны сэзон ён адпрацаваў у мадрыдзкім «Атлетыка», але асаблівай славы не адшукаў і неўзабаве быў звольнены.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2016
- Уладальнік Кубка Італіі: 1996
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 1996
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 1999
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2004
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads