Княскі двор (Дуброўнік)

палац у Дуброўніку (Харватыя) From Wikipedia, the free encyclopedia

Княскі двор (Дуброўнік)
Remove ads

Княскі двор (па-харвацку: Knežev dvor), або Палац Рэктара (па-італьянску: Palazzo dei Rettori) — палац у Дуброўніку, Харватыя, уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Да 1808 году служыў рэзыдэнцыяй князя (рэктара) Дуброўніцкае рэспублікі. З 1950 году ў ім разьмешчаны Дуброўніцкі музэй гісторыі і культуры[1]. Зьяўляецца адной з галоўных славутасьцяў Дуброўніку.

палац
Княскі двор
харв. Knežev dvor
Thumb
КраінаХарватыя
МесцазнаходжаньнеДуброўнік
Каардынаты42°38′25″ пн. ш. 18°06′39″ у. д.
Архітэктурны стыльготыка, рэнэсанс, барока
Аўтар праектуАнофрыё ды Джардана дэльля Кава, П’етра ды Мартына, Мікэлёцца ды Барталямэа, Юрай Далмацінац
СтатусRegister of Cultural Goods of Croatia[d]
Княскі двор на мапе Харватыі
Thumb
Княскі двор
Княскі двор
Княскі двор на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

У хроніках XIII стагодзьдзя згадваецца кастэль з чатырма вежамі, які знаходзіўся на месцы сучаснага палацу[2]. У XIV стагодзьдзі ён быў перабудаваны ў стылі рымскіх і вэнэцыянскіх палацаў.

Палац зьмяшчаў у сябе канцэлярыю князя, які абіраўся штомесяц, урад рэспублікі, суд, турму і парахавы склад, выбух на якім ў 1435 годзе моцна пашкодзіў будынак. Рэстаўрацыйныя работы праводзіліся ў 1435–1463 гадох, але ў 1463 годзе выбух на складзе адбыўся зноў, і яго было вырашана перанесьці ў іншае месца. Палац зноў быў пашкоджаны падчас землятрусу 1667 году і рэставраваўся цягам трох дзесяцігодзьдзяў.

Палац заставаўся княскай рэзыдэнцыяй да 1808 году, пакуль францускія захопнікі не скасавалі рэспубліканскую форму кіраваньня ў Дуброўніку.

Remove ads

Галерэя

Глядзіце таксама

  • Палац Спонца

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads