Коке Рэсурэксьён
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хорхэ Рэсурэксьён Мэродыё (па-гішпанску: Jorge Resurrección Merodio; нар. 8 студзеня 1992 году, Мадрыд, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Хорхэ добра вядомы дзякуючы свайму добраму пасу[3] і здольнасьці ствараць магчымасьці да нападу[4].
Remove ads
Кар’ера
Коке пачаў займацца футболам у акадэміі мадрыдзкага «Атлетыка» ва ўзросьце 8 гадоў. У асноўнай камандзе клюбу дэбютаваў 19 верасьня 2009 году ў матчы супраць «Барсэлёны», дзе сталічныя футбалісты трывалі паразу зь лікам 2:5. У тым сэзоне гулец яшчэ раз зьявіўся на пляцоўцы ў матчы супраць «Альмэрыі», які скончыўся зь лікам 2:2. У наступных сэзонах час, праведзены на полі, толькі павялічываўся. 26 лютага 2011 году Хорхэ ўпершыню адзначыўся за клюб, забіўшы гол у браму «Сэвільлі», аднак матч скончыўся зь лікам 2:2.
У сэзоне 2011—2012 гадоў Коке нарэшце стаў важнай часткай каманды, нават пасьля прыходу ў каманду Дыега Сымэонэ. Важкі ўнёсак гулец зрабіў падчас пераможнага сэзону 2013—2014 гадоў. Коке нават намінаваўся як найлепшы атакуючы паўабаронца чэмпіянату, аднак саступіў Андрэсу Іньесту.
У нацыянальнай зборнай Гішпаніі Коке дэбютаваў 14 жніўня 2013 году, замяніўшы Санці Касорлю ў таварысцкім матчы супраць зборнай Эквадору, які скончыўся зь лікам 2:0 на карысьць эўрапейцаў[5].
Remove ads
Дасягненьні
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2014, 2021
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2013
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2014
- Пераможца Лігі Эўропы: 2012, 2018
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2012, 2018
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads