Санці Касорля
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сант’я́га «Са́нці» Касо́рля Ганса́лес (па-гішпанску: Santiago «Santi» Cazorla González; нар. 13 сьнежня 1984 году, Льянэра, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Рэал Авіеда» і былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Remove ads
Кар’ера
«Вільярэал»
Санці пачынаў гуляць у футбол у акадэміі астурыйскага клюбу «Авіеда». Ва ўзросьце 17 гадоў ён апынуўся ў «Вільярэале», дзе гуляў спачатку ў дублі. 30 лістапада 2003 году Касорля дэбютаваў і ў асноўнай камандзе, згуляўшы адну хвіліну ў матчы супраць «Дэпартыва» (1:0).
У сэзоне 2004—2005 гадоў Касорля быў ужо гульцом асновы, у 2005 годзе ён таксама дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, дзе «Вільярэал» дайшоў да паўфіналу. 7 ліпеня 2006 году Касорля перайшоў у «Рэкрэатыва» за 600 тысяч эўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. «Вільярэал» захаваў магчымасьць выкупіць гульца за 1,2 млн эўра. 27 жніўня Санці дэбютаваў у матчы супраць «Мальёркі» (1:1). Паўабаронца правёў у «Рэкрэатыва» моцны сэзон, пасьля заканчэньня якога атрымаў тытул футбаліста году ў Гішпаніі паводле вэрсіі часопіса «Don Balon».
Добра зарэкамендавалы сябе Касорля зноўку стаў патрэбен «Вільярэалу», і той скарыстаўся пунктам у кантракце аб магчымым вяртаньні. У першым пасьля вяртаньня сэзоне Санці зноўку паказаў добрую гульню й стаў важнай часткай выніковага посьпеху каманды (2-е месца ў Ля Лізе). Паўабаронца забіў 5 мячоў і мноства разоў асыставаў нападнікам «Вільярэалу» Джузэпэ Росі й Кахвэджы Ніхату.
«Маляга»
26 ліпеня 2011 году за 19 млн эўра перайшоў у іншы гішпанскі клюб «Малягу».
«Арсэнал»
7 жніўня 2012 году ангельскі «Арсэнал» паведаміў аб падпісаньні Касорлі[5]. Ягоны пераход стаў трэцім значным трансфэрам для «Арсэналу» у тым сэзоне пасьля Лукаса Падольскага й Аліўе Жыру. Дэбют у ноым клюбе быў вельмі ўдалым, то бок у першым матчы супраць «Сандэрлэнду» Санці быў абраны гульцом сустрэчы. У верасьні Касорля забіў адзін з галоў ў браму «Лівэрпулу» ў гасьцявым матчы на Энфілдзе (0:2).
Remove ads
Міжнародная кар’ера
31 траўня 2008 году Санці дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Гішпаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Пэру, які скончыўся зь лікам 2:1 на карысьць гішпанскіх футбалістаў[6].
Дасягненьні
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2014, 2015
«Аль-Сад»:
- Чэмпіён Катару: 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Катару: 2021
- Уладальнік Кубка эміра Катару 2020, 2021
- Уладальнік Супэркубка Катару: 2021
Гішпанія
- Чэмпіён Эўропы: 2008, 2012
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads