Костас Халькіяс
грэцкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́стас Халькія́с (па-грэцку: Κώστας Χαλκιάς; нар. 30 траўня 1974 году, Лярыса, Грэцыя) — былы грэцкі футбаліст. Выступаў у якасьці брамніка. Правёў 32 сустрэчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Прафэсійную кар’еру пачаў у 1995 годзе ў атэнскім клюбе «Панатынаікос», у 1996 годзе перайшоў у склад клюбу «Апалён» зь Сьмірні. У 1998 годзе Костас вярнуўся ў склад «Панатынаікоса»[4], затым з 2001 году адгуляў два сэзоны ў клюбе «Іракліс», пасьля чаго ў 2003 годзе зноўку вярнуўся ў «Панатынаікос». У 2005 годзе згуляў 5 матчаў за «Портсмут»[5], а ў 2006 годзе пераехаў у Гішпанію ў клюб «Рэал» Мурсія, за які, аднак, не згуляў ніводнага матчу. Улетку таго жа 2006 году перайшоў у «Арыс», а 28 траўня 2008 году заключыў двухгадовы кантракт з клюбам ПАОК, за які й працягваў гуляць да сканчэньня кар’еры.
Міжнародная
З 2002 году гуляў у складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі, разам зь ёй станавіўся чэмпіёнам Эўропы 2004 году. На чэмпіянаце Эўропы 2012 году зьяўляўся самым старых гульцом сярод усіх заяўленых камандаў.
Remove ads
Дасягненьні
Клюбныя
«Панатынаікос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2004
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2004
Міжнародныя
Грэцыя:
- Чэмпіён Эўропы: 2004
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads