Косьці
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́сьці[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 17 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Юрацішкі. У 1866 г. 6 двароў, 39 жыхароў. У 1897 г. 13 двароў, 69 жыхароў. У 1909 г. 19 двароў, 100 жыхароў, якія мелі 47 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 18 двароў, 78 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (21 двор, 107 жыхароў) у Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны ўсход». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. Пазьней вёска робіцца цэнтрам калгасу імя К. С. Заслонава.
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 30 чалавек[2]
- 1999 год — 43 чалавекі, 23 двары
- 1970 год — 74 чалавекі
Інфармацыя для турыстаў
- Помнік на магіле 23 мірных жыхароў, якія загінулі ў 1943 г.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads