Кошкі

вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ко́шкі (па-польску: Koszki, дадатковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Кошкі, па-падляску: Kốški[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.

Хуткія факты

У 2012 годзе побач зь вёскай быў адкрыты вялікі тартак і дрэвапераапрацоўчы завод, які працуе для швэдзкай кампаніі IKEA[3].

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв Ільлі ў Падбельлі).

Гісторыя

Кошкі зяўляюцца ў запісах 1562 году, калі ўладальніца Орлі Анна Танчынская зьвярталася з жалобай да бранскага суду на зьнішчэньне вёскі на мяжы Арлянскай воласьці. Як частка Арлянскай воласьці была аддаваная ў арэнду Радзівіламі на працягу XVII і XVIII стагодзьдзяў[4]. У міжваенны пэрыяд Кошкі прыналежалі да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. тут пражывалі 167 жыхароў (усе праваслаўныя, 2 зь іх запісаныя палякамі, апошнія беларусамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Кошкі былі далучаныя да гміны Орля.

Remove ads

Заўвагі

  1. дадатковая афіцыйная назва па-беларуску

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads