Крамяніцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крамяні́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Крамяніца.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Зэльвенскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 17 красавіка 1962 году ў складзе Ваўкавыскага раёну. 23 сакавіка 1964 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Самаравіцкага сельсавету. З 30 ліпеня 1966 году ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёну.
11 лютага 1972 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ялуцавіцкага сельсавету. 23 чэрвеня 1980 году ў склад сельсавету з Зэльвенскага сельсавету перададзены вёскі Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагоньне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы[2].
24 жніўня 1981 году з часткі Крамяніцкага сельсавету зноў утвораны Ялуцавіцкі сельсавет.
25 лістапада 2004 году ў склад сельсавету былі перададзеныя 11 населеных пунктаў — Дзеркачы, Жадзейкі, Крамяніца Горная, Крамяніца Дольная, Падгрушаны, Рэксьці, Станелевічы, Сьвінашкі, Тадзіно, Шавулічы, Ялуцавічы — ліквідаванага Ялуцавіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2628 чалавек[4], зь іх 79,3% — палякі, 18,4% — беларусы, 1,7% — расейцы[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads