Крамяніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крамя́ніца[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Самараўцы. Цэнтар сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 1997 год — 158 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Лябяды (лінія Ваўкавыск — Баранавічы).
Крамяніца — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся кляштарны комплекс канонікаў лятэранскіх з касьцёлам Сьвятога Юрыя ў стылі рэнэсансу, помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Крамяніца ўпамінаецца ў другой палове XV ст. як двор Рачковічаў у Ваўкавыскім павеце. У 1498 годзе вялікі князь Аляксандар пацьвердзіў правы на маёнтак кухмістру вялікай княгіні Алены Мікалаю Юндзілавічу (Рачковічу). Юндзілы-Рачковічы валодалі Крамяніцай у XVI—XVIII стагодзьдзях. На мапе Тамаша Макоўскага 1613 году Крамяніца значыцца як мястэчка.
У XVII ст. маёнтак падзяляўся на 2 часткі: уласна Крамяніца і Крамяніца Старая (пазьней Крамяніца Горная і Крамяніца Дольная). У 1617 годзе у Крамяніцы Дольнай кашталян віцебскі Мікалай Вольскі заснаваў мураваны касьцёл Сьвятога Юр’я. У 1690 годзе Крамяніцай Дольнай (15 дымоў) валодаў віцебскі стольнік Міхал Юндзіл, у мястэчку Крамяніца было 82 дымы, 2 карчмы, 2 млыны. На 1790 год — млын, карчма, шпіталь для бедных.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Крамяніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні[2]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі вёска Крамяніца Горная (32 двары, 2 крамы, кузьня) і маёнтак Крамяніца Дольная, якімі валодаў граф дэ Жэльві. Пазьней усе населеныя пункты зьліліся ў адну вёску.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Крамяніцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крамяніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Крамяніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Крамяніца ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету Зэльвенскага раёну. На 1972 год тут было 84 двары, на 1997 год — 73, на 1998 год — 75.
- Мястэчка на старых дымках
- Кляштарны комплекс, 1907 г.
- Касьцёл, да 1944 г.
- Кляштар, 1907 г.
- Візыт біскупа, 1907 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Крамяніцы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Капліца могілкавая (XIX ст.)
- Касьцёл Божага Цела і Сьвятога Юр’я (1617—1620)
Страчаная спадчына
- Кляштар канонікаў лятэранскіх (XVII ст.)
Галерэя
- Краявіды Крамяніцы
- Касьцёл. Званіца
- Касьцёл. Агароджа
- Касьцёл. Помнік
- Касьцёл, фрагмэнт інтэр'еру
- Кляштар. Гаспадарчая пабудова
- Кляштар. Афіцына
- Капліца могілкавая
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads