Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Зельзін)
праваслаўная царква ў Зельзіне Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў 1878 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ ўзьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — праваслаўная царква ў Зельзіне Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў 1878 року. Храм — помнік эклектычнае архітэктуры, ахоўваецца дзяржавай.
Славутасьць | |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
![]() Зельзінская царква | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Зельзін |
Каардынаты | 52°54′13.07″ пн. ш. 24°42′3.25″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Берасьцейская |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата заснаваньня | 1878 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
![]() |
Remove ads
Мінуўшчына
Першая царква ў Зельзіне была пабудаваная ў 1420—1430-я рокі. Як сьведчыць паданьне, яе паставіла княгіня на месцы, дзе ледзь не загінула ў балоце, ды была выратаваная дзякуючы дапамозе падасьпелых паляўнічых.
Новая Крыжаўзьвіжанская царква была пабудаваная ў XIX стагодзьдзі на зямлі прыходзкіх могілак. Са старое царквы ў яе перанесьлі асабліва шанаваны мясцовымі жыхарамі абраз Божай Маці і дубовы крыж.
У 1900 року на сродкі сьвятара Антонія Радкевіча ля царквы была пастаўленая мураваная капліца, асьвечаная ў гонар сьвятых віленскіх пакутнікаў Антонія, Яна і Яўстаха.
У 1962 року, за савецкім часам, царква адабраная пад вясковы клюб. Царкоўнае начыньне і абразы перавезьлі ў лыскаўскую царкву, частку царкоўных кніг — у ружанскі касьцёл. Аднак памяшканьне царквы, якое патрабавала рамонту, так і не было пад яго прыстасаванае, і дырэктар мясцовай школы Шыманскі выкарыстоўваў храм як стралковы цір для вучняў.
У 1963 царква зьнішчаная пажарам[1], засталіся адно каменныя сьцены.
У пачатку 90-х пачалося аднаўленьне царквы. З дапамогай мясцовых калгасаў будынак быў адрэстаўраваны практычна за год. У 1994 (паводле іншых зьвестак — у 1995[1]) царква была асьвечаная мітрапалітам Філярэтам, патрыяршым экзархам усяе Беларусі. У 1995 было набытае неабходнае царкоўнае начыньне, добраўпарадкаваная царкоўная тэрыторыя, а таксама адноўленая каплічка ў гонар сьвятых віленскіх мучанікаў.
Першым настаяцелем царквы пасьля Саветаў стаў сьвятар Ігар Мрыхін.
Remove ads
Архітэктура
Царква была пабудаваная з каменю, накрытая белай бляхай.
Асноўны аб’ём прастакутны, накрыты двухсхільным дахам. Ля ўваходу драўляны бабінец, да апсіды з паўночнага боку прымыкае рызьніца.
Іканастас каменны, атынкаваны з абодвух бакоў. У дэкоры выкарыстаныя фрызы, пілястры, аркавыя абоймы царскіх варотаў і бакавых дзьвярэй.
Па восі царквы стаіць каменная двухярусная званіца, звон для якой падараваў расейскі цар Аляксандар II[1].
Remove ads
Настаяцелі
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads