Зельзін
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зе́льзін, ці Зе́льдзень (мясц.) [2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзіцца за 54 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 33 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Сьвіслач.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Школа, праваслаўная царква і прыход Падароскага дэканату, маёнтак Быхаўцаў[4]. Пасьля здушэньня Студзеньскага паўстаньня, у якім бралі ўдзел і Быхаўцы, цар пастанавіў распрадаць частку іхніх уладаньняў — маёнткі Зельзін і Юзафполь. Скрайні тэрмін продажу — 10 сьнежня 1867, у іншым выпадку яны мелі быць канфіскаваныя ў даход дзяржавы[5]. Адну частку Зельзіна, на 2780 дзесяцінаў, разам з фальваркамі Лаўрынавічы і Юзафполь выкупіў род Івановых. Другой часткай, на 426 дзесяцінаў (разам з фальваркам Церабух, які некалі месьціўся паўднёвей Зельзіна і на ўсход ад Кру́пы), напрыканцы XIX ст. валодаў Казімер Брант[4] (таму гэтая частка і стала цяперашней вёскай Брантоўцы). Быхаўцам застаўся фальварак Адамкаў (Адамкова)[5], побач з Лыскавам. На пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы было 253 жыхары, у маёнтку — 27 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[6].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці).
Remove ads
Насельніцтва
Транспарт
Аўтамабільная дарога Н536 Ярашэвічы — Зіновічы — Магілёўцы[9].
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
Страчаная спадчына
- Сядзіба (зруйнаваная за савецкім часам)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads