Царква Нараджэньня Божай Маці (Лыскаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ Нараджэ́ньня Бо́жай Ма́ці — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя Лыскаве. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, пад адрасам вуліца Пружанская, 3. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі «закапанскага» стылю і мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Нараджэньня Божай Маці | |
Царква Нараджэньня Божай Маці | |
Краіна | Беларусь |
вёска | Лыскаў |
Каардынаты | 52°51′13″ пн. ш. 24°36′55″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Берасьцейская |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | «закапанскі» |
Аўтар праекту | Станіслаў Пятроўскі |
Дата заснаваньня | 1933 |
Будаваньне | 1930—1933 гады |
Апошні плябан | Аляксандар Багдановіч[1] |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейная |
Царква Нараджэньня Божай Маці на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Нараджэньня Божай Маці | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Пад 1859 рокам згадваецца царква ў Лыскаве, збудаваная ў 1725 року. У 1892—1893 роках расейскія ўлады разабралі яе з прычыны эканоміі сродкаў дзеля рамонту, а царкоўны рыштунак перанесьлі ў былы касьцёл, які ў 1880 року выгарэў па ўдары маланкі. Будынак касьцёла аднавілі ў 1880-я рокі, аднак ужо як царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). 11 сьнежня 1886 року яе асьвяцілі ў імя Нараджэньня Найсьвяцейшае Багародзіцы.
За часам Першай сусьветнай вайны войскі Нямецкай імпэрыі выкарыстоўвалі царкву сьпярша як шпіталь, а потым — як склад зерня. У 1921 року, за польскім часам, будынак касьцёла вярнулі каталікам. Да 1933 року набажэнствы ладзіліся ў капліцы на могілках.
У 1925 року ў Лыскаў атрымаў прызначэньне новы праваслаўны сьвятар Пётар Радкевіч, які атрымаў ад уладаў дазвол на пабудову новай царквы. Будаваньне вялося ў 1930—1933 роках праваслаўнымі жыхарамі паводле праекту Станіслава Пятроўскага зь Беластоку і каштавала 40 тысячаў злотых.
8 кастрычніка 1933 року царкву асьвяціў архіяпіскап гарадзенскі і наваградзкі Алексі (Грамадзкі). На цырымоніі былі намесьнік ваўкавыскага старосты, уладальнік маёнтку Адамкова Быхавец, мясцовыя грамадзкія дзеячы. Іканастас узялі з былога касьцёла, вернутага ў 1921 року каталікам.
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, збудаваны пад уплывам сакральнай архітэктуры Закарпацьця і стылю мадэрн. Стыль будынка характарызуецца як «закапанскі»[2] або «бяшчадзкі»[3][a]. Даўжыня царквы складае 21 мэтар, шырыня — 12 м, вышыня — 22 м, матэрыял сьценаў — хваёвы брус.
Кампазыцыя крыжова-купальная. На захадзе да асноўнага кубападобнага аб’ёму далучаецца 3-ярусная званіца, на ўсходзе — прастакутная апсыда з бакавымі рызьніцамі. Асноўны зруб накрываецца 4-схільным дахам, на якім 8-гранны сьветлавы барабан з купалам-баняй зь ліхтаром. Падобны купал завяршае пірамідальную чацьверыковую званіцу. Асноўныя праёмы ромбападобныя ў барабане і стрэлападобныя ў асноўным аб’ёме.
У інтэр’ер адкрываецца барабан на 4 слупах зь ветразевай канструкцыяй асновы і хоры. Апсыда адмяжоўваецца драўляным іканастасам. У царкве захоўваецца абраз XVIII ст. «Маці Божая Адзігітрыя»[4].
Remove ads
Настаяцелі
Галерэя
Гістарычныя здымкі і графіка
- Старыя здымкі і графіка
- С. Пятроўскі, 1927 р.
- 1933 р.
- 1933—1939 рр.
- 1941 р.
- 1941 р.
- 1941 р.
- 24 чэрвеня 1941 р.
- 1941—1944 рр.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads