Крыстыян Радрыгес
уругвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыстыян Габрыель Радрыгес Бароцьці (па-гішпанску: Cristian Gabriel Rodríguez Barotti; нар. 30 верасьня 1985 году, Хуан-Лясаке, Уругвай) — колішні уругвайскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец зборнай Уругваю.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Крыстыян пачаў прафэсійную кар’еру за ўругвайскі гранд «Пэньяроль» у 2002 годзе. У 2003 годзе ён стаў чэмпіёнам краіны, разам зь ім у той камандзе выступаў легендарны парагвайскі брамнік Хасэ Люіс Чылявэрт. У 2004 годзе Радрыгес у асноўным пазбаўляўся ад наступстваў цяжкай траўмы. У 2005 годзе Крыстыян перайшоў у францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн», першы сэзон у якім ня быў асабліва характэрным. На другі сэзон Радрыгес дапамог сваёй камандзе захаваць прапіску ў Лізе 1, забіўшы мяч у браму «Манака».
Каб спыніць змаганьне з камандай за выжываньне, Крыстыян прыняў рашэньне перайсьці ў стан партугальскага гранда «Бэнфікі» ў сэзоне 2007—2008 гадоў на правах арэнды. З 2008 году Крыстыян Радрыгес стаў выступаць за «Порту». Ён склаў ударную тройку ў нападзе каманды разам з аргентынцам Люча Гансалесам і бразыльцам Халкам. 28 траўня 2012 году Радрыгес падпісаў 4-гадовы кантракт з мадрыдзкім «Атлетыка»[3][4]. Першы гол за новы клюб забіў 17 лютага 2013 году ў матчы супраць «Вальядаліду».
Міжнародная
За зборную Ўругваю Крыстыян дэбютаваў ва ўзросьце 18 гадоў у матчы супраць зборнай Мэксыкі. Радрыгес зьяўляецца ўдзельнікам трох Кубкаў Амэрыкі.
Remove ads
Дасягненьні
«Пэньяроль»:
- Чэмпіён Уругваю: 2003, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Ўругваю: 2018
«ПСЖ»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2006
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2009, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2009, 2010, 2011
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2010
- Пераможца Лігі Эўропы: 2011
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2014
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2013
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2014
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2012
Уругвай:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2011
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads