Крыс Пол
баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыс Пол (па-ангельску: Chris Paul; нар. 6 траўня 1985 году, Ўінстан-Сэйлем, Паўночная Караліна, ЗША) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст клюбу «Сан-Антоніё Спэрз» з НБА. Уважаецца адным з найвялікшых гульнёвым абаронцам усіх часоў[8][9][10][11]. Ён здабываў прызы навічка году НБА, самаму каштоўнаму гульцу матчу ўсіх зорак НБА, два залатыя мэдалі на Алімпійскіх гульнях і пяць разоў ачольваў сьпіс найлепшых гульцоў паводле колькасьці выніковых перадач. Пол таксама быў абраны ў 12 камандаў усіх зорак НБА. У 2021 годзе быў улучаны ў сымбалічную зборную НБА да 75-годзьдзя лігі. Ён таксама займаў пасаду прэзыдэнта Нацыянальнай асацыяцыі баскетбалістаў з 2013 па 2021 гады.
Remove ads
Кар’ера
У 2005 годзе быў абраны на драфце НБА пад чацьвертым нумарам клюбам «Нью-Арлеан Горнэтс». У сэзоне 2005—2006 гадоў праз наступствы ўрагану Катрына, які на 80% затапіў Новы Арлеан, камандзе давялося гуляць у Аклагоме-Сіці, у якой на той момант яшчэ не было каманды ў НБА. У сваім дэбютным сэзоне Пол стаў цьвёрдым гульцом асноўнага складу, згуляўшы 78 матчаў і праводзіўшы на пляцоўцы ў сярэднім 35:59 хвіліны за гульню. Паводле вынікаў сэзону гулец быў прызнаны пачаткоўцам году. У сэзоне 2007—2008 гадоў Пол прыкметна палепшыў свае паказьнікі, набіраючы ў сярэднім 21,1 пункт, робячы 11,6 перадач, 4,0 падборы і 2,7 перахопы у сярэднім за матч. Гулец згуляў упершыню ў кар’еры 80 матчаў цягам сэзону.

8 сьнежня 2011 году «Горнэтс» дамовіліся аб абмене паміж трыма камандамі і выправілі Пола ў «Лос-Анджэлес Лэйкерз». НБА, якая ў той час валодала «Горнэтс», анулявала ўгоду, бо камісар Дэйвід Стэрн сьцьвярджаў, што Новаму Арлеану будзе лепш пакінуць Пола[12]. Каманды, якія бралі ўдзел у дамове, спрабавалі запярэчыць лізе, каб яна скасавала сваю пастанову і аднавіла ўгоду, але гэта не дало рады[13][14]. 12 сьнежня «Горнэтс» пагадзіліся на абман і выправіла Пола ў «Лос-Анджэлес Кліпэрз», але новая ўгода ня была ўхваленая, бо НБА дадала дадатковыя патрабаваньні да першапачатковых умоваў[15]. Нарэўшце, праз два дні ўсе спрэчныя моманты былі залагоджаныя, і баскетбаліст афіцыйна стаў гульцом «Кліпэрз». 21 лістапада 2013 году ў матчы супраць каманды «Мінэсота Тымбэрўулвз» Пол усталяваў найлепшы старт НБА, назьбіраўшы па 10 і больш пунктаў і 10 і больш перадач у 12 матчах ад пачатку сэзону запар, абышоўшы паводле гэтага паказьніку Мэджыка Джонсана.
З чэрвеня 2017 году Пол бараніў колеры «Г’юстан Рокетс». У рэшце рэшт «Кліпэрз» пастанвіў сабе абмяняць Пола, бо кіраўніцтва клюбу не жадала прапаноўваць яму падаўжэньне кантракту, якога ён шукаў, і не хацела губляць яго за дарма, калі ён бы стаў свабодным агентам. Пол быў зацікаўлены ў гульні разам з супэрзоркавым абаронцам Джэймзам Гардэнам, таму абраў менавіта гэты клюб[16]. 16 ліпеня 2019 году «Г’юстан Рокетс» абмянялі ў «Аклагому-Сіці Тандэр» Крыса Пола і выбары на драфтах 2024 і 2026 гадоў у першым раўндзе, а таксама выбары ў другім раўндзе 2021 і 2025 гадоў. У абмен у Тэхас рушыў Расэл Ўэстбрук[17].
У лістападзе 2020 году гулец быў абменены ў «Фінікс Санз»[18]. З складу новага любе баскетбаліст быў чарговы раз абраны ў матч усіх зорак НБА[19]. 7 жніўня 2021 году Пол падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Санз» на суму да 120 мільёнаў даляраў[20]. У ліпені 2023 году гулец далучыўся да «Голдэн Стэйт Ўорыярз», а яшчэ праз году склаў працоўную ўгоду з «Сан-Антоніё Спэрз».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads