Крыштальная Паўлінка
тэатральная ўзнагарода Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Крыштальная Паўлінка» — найвышэйшая ўзнагарода Беларускага саюзу тэатральных дзеячаў (БСТД), уведзеная ў 1991 годзе.
Уручаецца за разьвіцьцё тэатральнага мастацтва Беларусі акторам, рэжысэрам, драматургам, малярам, балетмайстрам, дырыгентам, хормайстрам, тэатразнаўцам і мэцэнатам. Узнагарода мае выгляд крыштальнай фігуры дзяўчыны з купальскім вянком. Прысуджаецца штогод разам з дыплёмам і грашовай узнагародай адной асобе толькі аднойчы. Прапановы пра ўзнагароджаньне прымаюць ад тэатраў, студыяў, таварыстваў і тэатральных клюбаў Беларусі, а таксама ад сябраў БСТД. Рада БСТД абірае ляўрэата прэміі таемным галасаваньнем. Уручэньне ладзяць 27 сакавіка на Міжнародны дзень тэатру[1]. Спадарожна ўручаюць «Крыштальны анёлак» у галіне лялечнага тэатральнага мастацтва, «Крыштальную зорку» — за разьвіцьцё тэатру і «Крыштальную кветку» — за дэбют[2].
Remove ads
Мінуўшчына
27 сакавіка 2014 году ў Міжнародны дзень тэатру ўзнагароду «Крыштальная Паўлінка» атрымаў народны артыст Тадэвуш Кокштыс, які працуе ў Коласаўскім тэатры ў Віцебску. «Крыштальны анёлак» прысудзілі Аляксандру Казакову, які быў артыстам Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек. «Крыштальную зорку» атрымала рэжысэрка Горкаўскага тэатру Валянціна Еранькова, а «Крыштальную кветку» — Александар Гелах, які сьпяваў у Беларускім музычным тэатры[2].
Уладальнікі
- 1992: Стэфанія Станюта
 - 1993: Расьціслаў Янкоўскі
 - 1994: Зінаіда Канапелька
 - 1995: Натальля Гайда
 - 1996: Аляксандра Клімава
 - 1997: Барыс Герлаван
 - 1998: Аркадзь Саўчанка
 - 1999: Валер Раеўскі
 - 2000: Фёдар Шмакаў
 - 2001: Лілія Давідовіч
 - 2002: Сьвятлана Акружная
 - 2003: Вольга Клебановіч, Міхась Пятроў
 - 2004: Марыя Захарэвіч
 - 2005: Людміла Лаўрыновіч (Корхава)
 - 2006: Генадзь Аўсяньнікаў, Віктар Чарнабаеў
 - 2007: Арнольд Памазан
 - 2008: Міхаіл Дружына
 - 2009: Бэла Масумян
 - 2010: Генадзь Гарбук
 - 2011: Вера Кавалерава
 - 2012: Валянцін Елізар’еў, Натальля Руднева, Аляксандар Ткачонак
 - 2013: Барыс Луцэнка
 - 2014: Тадэвуш Кокштыс
 - 2015: Уладзімер Пятроў
 - 2017: Тамара Ніжнікава, Барыс Барысёнак[1]
 - 2018: Зінаіда Зубкова[3]
 - 2019: Аляксандар Парфяновіч[4]
 
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads