Валянцін Елізар’еў
беларускі балетмайстар, харэограф From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Мікалаевіч Еліза́р’еў нар. 30 кастрычніка 1947, Баку, Азэрбайджанская ССР, СССР) — савецкі і беларускі балетмайстар, харэограф, пэдагог. Народны артыст СССР (1985).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Баку. Скончыў Ленінградзкую акадэмічную хареаграфічную вучэльню імя Ваганавай (1967).
У 1967—1968 роках — кіраўнік харэаграфічнага гуртку Дома культуры ў Ленінградзе. У 1968—1970 — кіраўнік студыі танцу Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
У 1973 скончыў балетмайстарскае аддзяленьне Ленінградзкай кансэрваторыі імя Рымскага-Корсакава і ў 26-гадовым веку стаў галоўным балетмайстрам Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Беларускай ССР.
У 1982 року па стыпэндыі ЮНЭСКО стажаваўся ў галіне рэжысуры балету ў Парыжы (Францыя).
У 1992—1996 роках — мастацкі кіраўнік балетнай трупы, у 1996—2009 — дырэктар-мастацкі кіраўнік Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі.
З 1995 року — прафэсар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сябра Рады Эўропы па культуры (1996), акадэмік Міжнароднай славянскай акадэміі (Масква, Расея), акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Санкт-Пецярбург, Расея, 1997).
У 2000—2008 роках — сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
З 2018 року — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР (1976)[2]
- Народны артыст Беларускай ССР (1979)
- Народны артыст СССР (11 траўня 1985) — за вялікія заслугі ў разьвіцьці савецкага харэаграфічнага мастацтва[3]
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусі (1996)
- Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017—2018 рокі (Беларусь — Расея)
- Спэцыяльная прэмія прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі за дасягненьні ў галіне харэаграфічнага мастацтва і ўнёсак у разьвіцьцё міжнародных сувязяў Рэспублікі Беларусі (1998, 2001)
- Ордэн Айчыны II ступені (28 сьнежня 2007) — за шматгадовую плённую працу, высокае прафэсійнае майстэрства, дасягненьне значных паказьнікаў, мужнасьць і адвагу, праяўленыя пры выкананьні службовых абавязкаў, заслугі ў разьвіцьці судовай справы, машынабудаваньня, будаўнічай галіны, аховы здароўя, навукі і культуры[4]
- Ордэн Айчыны III ступені (23 сьнежня 2003) — за выбітныя дасягненьні ў творчай дзейнасьці, значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё беларускага балету, пашырэньне міжнародных культурных сувязяў[5]
- Ордэн Францішка Скарыны (30 кастрычніка 1997) — за вялікі асабісты ўнёсак у станаўленьне і разьвіцьцё беларускага балету[6]
- Ордэн Сяброўства народаў (1981)
- Мэдаль Пушкіна (Расея, 4 сьнежня 2007) — за вялікі ўнёсак у распаўсюд, вывучэньне маскальскай мовы і захаваньне культурнай спадчыны, збліжэньне і ўзаемаабагачэньне культураў нацый і народаў[7]
- Мэдаль Сяброўства (Віетнам, 1983)
- Мэдаль «Benedictvs XVI Pont.Max.Anno III» (Ватыкан, 2008)
- Мэдаль ЮНЭСКО «Пяць кантынэнтаў» (Парыж, 2016)[8]
- Прэмія Ўсесаюзнага конкурсу балетмайстраў (Масква, 1972)
- Прэмія за найлепшую сучасную харэаграфію 7-га Міжнароднага конкурсу артыстаў балету і харэографаў (Масква, Вялікі тэатар; 1993)
- Прэмія «Бэнуа танцу» ў намінацыі «Найлепшы харэограф 1995 року»
- Прэмія «Бэнуа танцу» (1996)
- Ляўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі (Менск, 2011 і 2021)
- «Крыштальная Паўлінка» — галоўны прыз Саюзу тэатральных дзеячоў Беларусі (2012)
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету Летувіскай ССР (1976)
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету Беларускай ССР (1983)
- Ганаровая грамата Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі (2007)
- Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі (2007)
- Падзяка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусі (2012)
- Ганаровы знак Міністэрства культуры Беларусі «За значны асабіствы ўнёсак у разьвіцьцё беларускай культуры» (1997)
- Ганаровы знак «За ўнёсак у разьвіцьцё расейскай культуры і супрацоўніцтва» (2005)
- Нагрудны знак Міністэрства культуры Беларусі «За ўнёсак у разьвіцьцё культуры Беларусі» (2003)
- «Чалавек году» ў галіне музычнага мастацтва з уручэньнем прызу «Залатая Нэфэрціці» (1996)
- «Чалавек году ў сфэры культуры» (2017)
- Ганаровы грамадзянін Менску (2007)
Remove ads
Харэаграфічныя пастановы
Вялікі тэатар опэры і балету Рэспублікі Беларусі
- 1974 — Жорж Бізэ—Радыён Шчадрын «Кармэн-сюіта», аднаўленьне ў 2019
- 1975 — Радыён Шчадрын «Камэрная сюіта»
- 1976 — Андрэй Пятроў «Стварэньне сьвету»
- 1978 — Яўген Глебаў «Тыль Уленшпігель»
- 1980 — Арам Хачатуран «Спартак»
- 1981 — Густаў Малер «Адажыета»
- 1982 — Пётар Чайкоўскі «Шчаўкунок»
- 1983 — Карл Орф «Карміна Бурана»
- 1984 — Марыс Равэль «Балеро»
- 1985 — Пётар Чайкоўскі «Лебядзінае возера» (мастацкі кіраўнік пастаноўкі)
- 1986 — Ігар Стравінскі «Вясна сьвятая»
- 1988 — Сяргей Пракоф’еў «Рамэо і Джульета»
- 1989 — Людвіг Мінкус «Дон Кіхот»
- 1995 — Андрэй Мдзівані «Жарсьці» («Рагнеда»)
- 1997 — Ігар Стравінскі «Вясна сьвятая» (другая рэдакцыя)
- 1998 — Ігар Стравінскі «Жар-птушка»
- 1998 — Андрэй Пятроў «Стварэньне сьвету» (другая рэдакцыя)
- 2001 — Пётар Чайкоўскі «Сонная прыгажуня»
- 2004 — Яўген Глебаў «Легенда пра Уленшпігеля» (другая рэдакцыя)
- 2007 — Барыс Асаф’еў «Бахчысарайскі фантан» (мастацкі кіраўнік пастаноўкі)
- 2017 — Юбілейны канцэрт «Балет — мастацтва думкі»
- 2017 — Арам Хачатуран «Спартак» (другая рэдакцыя)
- 2018 — Сяргей Пракоф’еў «Рамэо і Джульета» (новая аўтарская рэдакцыя)
- 2019 — Андрэй Пятроў «Стварэньне сьвету» (новая аўтарская рэдакцыя)
- 2020 — Пётар Чайкоўскі «Шчаўкунок» (новая аўтарская рэдакцыя)
- 2021 — Пётар Чайкоўскі «Лебядзінае возера» (новая аўтарская рэдакцыя)
Па-за межамі Беларусі
- 1973 — Андрэй Пятроў «Неўміручасьць» (Маскоўскі клясычны балет, РСФСР)
- 1974 — Сяргей Пракоф’еў «Клясычная сымфонія» (Маскоўскі клясычны балет, РСФСР)
- 1976 — Радыён Шчадрын «Настроі» (Вялікі тэатар Саюзу ССР, РСФСР)
- 1977 — Яўген Глебаў «Легенда пра Тыля» (Ленінградзкі тэатар опэры і балету імя Кірава, РСФСР)
- 1979 — Балеты В. Елізар’ева («Клясычная сымфонія» Сяргея Пракоф’ева, «Адажыета» Густава Малера, «Кармэн-сюіта» Жоржа Бізэ — Радыёна Шчадрына) (Вялікі тэатар, Варшава, Польшча)
- 1990 — Адольф Адан «Жызэль» (Славенскі тэатар опэры і балету, Любляна, Югаславія)
- 1993 — Людвіг Мінкус «Дон Кіхот» (Тэатар опэры і балету, Стамбул, Турэччына)
- 1995 — Арам Хачатуран «Спартак» (Тэатар опэры і балету, Анкара, Турэччына)
- 2003 — Цэзар Пуні «Эсмэральда» (NBA Ballet Company, Токіё, Японія)
- 2010 — Арам Хачатуран «Спартак» ([[Каірскі опэрны тэатар, Эгіпет)
- 2011 — Людвіг Мінкус «Дон Кіхот» (Японская балетная асацыяцыя, Токіё, Японія)
- 2013 — Пётар Чайкоўскі «Лебядзінае возера» (Японская балетная асацыяцыя, Токіё, Японія)
- Харэаграфічныя мініятюры і аднаактавыя балеты: «Кантрасты» на музыку Радыёна Шчадрына, «Дарога» на музыку Самойлава, «Паэма» на музыку Андрэя Пятрова й інш.
У кіно і на тэлевізіі
- 1975 — «Фантазія» (тэлефільм-балет) Анатоля Эфраса паводле аповесьці «Веснавыя воды» Івана Тургенева (Масква, ЦТ)
- 1979 — «Стварэньне» (тэлефільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, БТ)
- 1987 — «Вяртаньне „Вясны“» Адольфа Канеўскага (Менск, «Беларусьфільм»)
- 1988 — «Вясна сьвятая», відэафільм (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 1990 — «Рамэо і Джульета» (відэафільм) Мікалая Лук’янава (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 1991 — «Дон Кіхот» (відэафільм) Генадзя Нікалаева (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 1992 — «Балеро» (відэафільм) Генадзя Нікалаева (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 1992 — «Кармэн-сюіта» (відэафільм) Генадзя Нікалаева (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 1992 — «Карміна Бурана» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 1992 — «Шчаўкунок» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 1993 — «Валянцінаў дзень» (тэлефільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 1993 — «Спартак» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 1995 — «Жарсьці» («Рагнеда») (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 1998 — «Жар-птушка» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 2000 — «Спартак» (тэлефільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 2001 — «Работа, якая называецца сачыненьнем» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар», ТРА Саюзу)
- 2002 — «Валянцін Елізар’еў» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 2003 — «Валянцін Елізар’еў — люстра часу» (хроніка-дакумэнтальны фільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 2003 — «Колькі гісторый з жыцьця хареографа» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, ТРА Саюзу)
- 2003 — «Балет, балет, балет», да 70-рочча беларускага балету. Хроніка-дакумэнтальны фільм Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 2008 — «Шклоўскі афорт» (хроніка-дакумэнтальны фільм) Юрыя Цьвяткова (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 2012 — «Беларускі балет. Гісторыя» (мастацка-публіцыстычны фільм) Алега Лукашэвіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
- 2014 — «Рагнеда». Інтрыга парыскай сцэны. Тэлефільм Натальлі Голубевай и Тацяны Краўчанка (Менск, «Адваротны адлік АНТ»)
- 2014 — «Агульны інтарэс». № 269 ад 09.12.2014 (Міждзяржаўная ТРК «Мір»)
- 2017 — «Панарама зь Я. Айзіковічам». ТАА «Кінэманія» на замову ДУ «ТРА саюзнай дзяржавы»
- 2017 — «Майстры i куміры. Народны артыст СССР i Беларусi — Валянцін Елізар’еў» (Менск, ТК «Беларусь 3»)
- 2017 — «Балет — мастацтва думкі», хроніка-дакумэнтальны фільм. Рэжысэры: Алег Лукашэвіч, Аляксандар Аляксееў (Менск, ТК «Беларусь 1»)
- 2017 — «Камэртон», Народны артыст СССР Валянцін Елізар’еў (Менск, ТК «Беларусь 3»)
- 2017 — Валянцін Елізар’еў — пра ўласны юбілей, натхненьне, цяпершчыну і будучыню балету (ТК СТБ)]
- 2019 — «Тэатар у дэталях. Балет „Рамэа i Джульета“» (Менск, ТК «Беларусь 3»)
- 2019 — «Маркаў. Нічога асабістага» (Менск, ТК «АНТ»)
- 2019 — «У людзях» (РТР-Беларусь)
- 2020 — «Тэатар у дэталях. Балет „Стварэньне сьвету“» (Беларусь 3)
Remove ads
Сям’я
- Жонка — Маргарыта Ізворская-Елізар’ева, рэжысэрка опэры, доктарка філязофскіх і пэдагагачных навук, прафэсарка Беларускай акадэміі музыкі, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларускай ССР (1990).
- Сын — Аляксандар, дачка — Ганна.
- Унукі — Баян, Руслан, Мікіта
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads