Арнольд Памазан
беларускі актор From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арно́льд Кандра́тавіч Памаза́н (нар. 1939, Камсамольск-на-Амуры, Хабараўскі край, цяпер Далёкаўсходняя фэдэральная акруга, Расея) — беларускі актор.
Выконваў камэдыйныя і вострахарактарныя ролі ў Купалаўскім тэатры, у тым ліку Адольфа Быкоўскага ў «Паўлінцы» Янкі Купалы звыш 30 гадоў, Чарнавуса ў «Хто сьмяецца апошнім» Кандрата Крапівы і Андрэя Буслая ў «Парозе» Аляксея Дударава. Народны артыст Беларусі (1999)[3]. У 2001 годзе сыграў у кінакамэдыі «Сьвежына з салютам». Ляўрэат тэатральнай прэміі «Крыштальная Паўлінка» (2007) і кавалер ордэну Францішка Скарыны (2020).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў работніцкай сям’і на Далёкім Усходзе Расейскай СФСР. Пасьля вайны сям’я пераехала ва Ўкраінскую ССР для адновы разбуранай гаспадаркі ў Судовай Вішні (Львоўская вобласьць). Арнольд Памазан займаўся ў драматычным гуртку мясцовай школы, пасьля якой паступіў у Львоўскую тэхнічную вучэльню. Затым некалькі гадоў працаваў памагатым машыніста паравоза. Паступіў у акторскую студыю пры Львоўскім дзяржаўным тэатры імя Марыі Занькавецкай[4].
У 1962 годзе паступіў на тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які скончыў у 1967 годзе па спэцыяльнасьці «акторскае мастацтва драматычнага тэатру і кіно», якой вучыўся на курсе заслужанага артыста Рыгора Качаткова[5]. Сярод 30 студэнтаў у групе поўны курс скончылі 11 выпускнікоў[6]. У 1967 годзе ўладкаваўся акторам у Купалаўскі тэатар[5], куды яго ўзяў галоўны рэжысэр Барыс Эрын, які выпускаў Памазана зь Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту[6]. Дэбютаваў у камэдыі Мальера «Мяшчанін у дваранстве»[4]. У Купалаўскім тэатры найбольш плённа працаваў з рэжысэрам Яўгенам Радамысьленскім, а таксама зь Мікалаем Пінігіным[6]. У 1980 годзе атрымаў ганаровую годнасьць заслужанага артыста Беларусі. У 1995 годзе адбыўся тысячны выхад на сцэну Купалаўскага тэатру ў вобразе жаніха-франта Адольфа Быкоўскага ў «Паўлінцы»[7].
27 сакавіка 2007 году атрымаў беларускую тэатральную прэмію «Крыштальная Паўлінка», якую прысуджаў Беларускі саюз тэатральных дзеячоў[8]. На той час 32 гады запар выконваў ролю пана Быкоўскага ў «Паўлінцы»[9]. Пры гэтым зьмянілася 8 акторак, якія гралі ролю Паўлінкі. Арнольд Памазан працягваў граць ролю Быкоўскага да 70-гадовага юбілею ў 2009 годзе[10]. У сьнежні 2019 году на прапанову Памазана Міністэрства культуры Беларусі надало «Паўлінцы» статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі[11]. 4 чэрвеня 2020 году атрымаў ордэн Францішка Скарыны[12].
Remove ads
Ролі
Мастацтву Арнольда Памазана ўласьцівыя жыцьцёвая дакладнасьць вобразаў, вонкавая завершанасьць малюнка, мяккі гумар, плястычнасьць і музычнасьць. У беларускай драматургіі стварыў разнаплянавыя ролі:
- «Паўлінка» Янкі Купалы — Адольф Быкоўскі
- «Тутэйшыя» Янкі Купалы — Растрага
- «Ідылія» Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча — Лейзер[5]
- «Пінская шляхта» Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча[13]
- «Хто сьмяецца апошнім» Кандрата Крапівы — Чарнавус
- «Пагарэльцы» Андрэя Макаёнка — Гарык
- «Напісанае застаецца» Алеся Петрашкевіча — Адвернік
- «Ажаніцца - не журыцца» Вацлава Іваноўскага — Міхалка Багдалевіч
- «Плач перапёлкі» Івана Чыгрынава — Падзерын
- «Госьці» Івана Чыгрынава — Косьця
- «Звон - не малітва» Івана Чыгрынава — Дружыньнік
- «Парог» Аляксея Дударава — Андрэй Буслай
- «Вежа» Аляксея Дударава — Кузьма
- «Князь Вітаўт» Аляксея Дударава — Першы селянін
- «Страсьці па Аўдзею» Уладзімера Бутрамеева — Сёмка[5]
- «Сымон-музыка» Якуба Коласа — дзед Даніла[14]
Граў ролі ў іншых п’есах:
- «Навальніца» Аляксандра Астроўскага — Кудраш
- «Лес» Аляксандра Астроўскага — Бадаеў
- «Даходнае месца» Аляксандра Астроўскага — Дасужаў
- «Рэвізор» Мікалая Гогаля — купец Абдулін
- «На дне» Максіма Горкага — Алёшка
- «Бура» Ўільяма Шэксьпіра — Калібан
- «Сон у летнюю ноч» Ўільяма Шэксьпіра — Эгей
- «Нежанаты мнагажэнец» Мальера — доктар
- «Жанчына з мора» Гэнрыка Ібсэна — незнаёмец
- «Безыменная зорка» Міхаіла Сэбасьцьяна — Удра[5]
- «Аптымістычная трагедыя» Ўсевалада Вішнеўскага — верхавод папаўненьня анархістаў
- «Пунсовая кветачка» Леаніда Браўсевіча і Ірыны Карнавухавай — Баба Яга[4]
Зьняўся ў беларускім кіно і тэлефільмах:
- «Іван Макаравіч» (1968)
- «Я, Францыск Скарына» (1969)
- «Хроніка ночы» (1972) — сьцюард
- «Чорная бяроза» (1977)
- «Нас выбраў час» (1979) — Ігнат
- «Трэцяга ня дадзена» (1980)
- «Вазьму твой боль» (1981) — Дрымака
- «Імяніны» (1982)
- «Чужая бацькаўшчына» (1982)
- «Пушча» (1987)
- «Птушкам крылы ня ў цяжкасьць» (1989)
- «Інтэрпал» (1992)
- «Клетка малпы» (1994) — Гардзей
- «Эпілёг» (1994) — мастак
- «Момант ісьціны»
- «Мая справа цялячая» (1997)
- «Хам»
- «Залаты рэйс»
- «Легенда Белай вежы»[5]
- «Сьвежына з салютам» (2001)
- «Паміж жыцьцём і сьмерцю» (2002)
- «Вам – заданьне» (2004)[4]
Граў ролі ў аўдыёспэктаклях на Беларускім радыё:
- «Хатынская аповесьць» (1974) паводле аповесьці Алеся Адамовіча[15]
- «Рыкша-прывід» (1998) паводле апавяданьня Рэд’ярда Кіплінга[16]
- «Ігнатаў рубеж» (2006) паводле п’есы Васіля Ткачова[17]
- «Адгукніся, браце!» (2012) паводле п’есы Георгія Марчука[18]
- «Пісьмы, вернутыя зь небыцьця…» (2016) Алены Атраховіч[19]
- «Злачынства і пакараньне на берагах Сьвіслачы» (2017) паводле п’есы Ягора Конева[20]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads