Сьвятлана Акружная

беларуская акторка тэатру і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьвятлана Акружная
Remove ads

Сьвятла́на Арцё́маўна Акружна́я (нар. 26 студзеня 1947, Чарнаўцы, цяпер Украіна) — беларуская акторка тэатру і кіно.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...

Народная артыстка Беларусі (1991). Узнагароджаная ордэнам Францішка Скарыны (2007). Ляўрэатка тэатральнай узнагароды «Крыштальная Паўлінка» (2002), прэзыдэнцкай прэміі «За духоўнае адраджэньне» (2006), Віцебскай абласной прэміі «За мацярынскую мужнасьць» (1996) і міжнароднай прэміі сьвету (2005) Амэрыканскага біяграфічнага інстытуту[2].

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 6-гадовым узросьце патрапіла з бацькамі на прагляд фільму «Ўзрост каханьня» з Лялітай Торэс, пасьля чаго вырашыла стаць артысткай. Мела старэйшую сястру, якая памерла ў дзяцінстве праз хваробу. У 1964 годзе вярнулася з Украіны на Радзіму бацькі-вайскоўца ў Беларусь, дзе паступіла ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Навучалася ў народнага артыста Зьмітра Арлова. На 3-й курсе інстытуту кіраўніцтва Беларускага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску падало заяўку, каб узяць яе на працу[2].

У 1969 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Паступіла на працу акторкай у Беларускі тэатар імя Якуба Коласа ў Віцебску. Выконвала лірыка-драматычныя, востракамэдыйныя і характарныя ролі: Дачка (Андрэй Макаёнак «Зацюканы апостал»), Люська (Аляксей Дудараў «Радавыя», Анютка (Леў Талстой «Улада цемры», Галя Чацьвяртак (Барыс Васільеў «А сьвітаньні тут ціхія»), Катрын (Бэртальд Брэхт «Матухна Кураж і яе дзеці»), Люсі Мэрыкур (П. Шэно «Будзьце здаровы!») і Франка (Эліза Ажэшка «Хам»)[3]. Некалькі разоў прыпыняла сваю кар’еру. Некалькі гадоў лекавалася пасьля атрыманьня траўмы, калі аўтобус тэатральнай трупы перавярнуўся пры вяртаньні з выязнога спэктаклю ў Воршы. Перанесла нэўрахірургічную апэрацыю[2].

У 1976 годзе атрымала ганаровую годнасьць заслужанай артысткі Беларускай ССР[4]. Пры гэтым, адмовілася ад пераходу на працу ў Маскву. У 1978 годзе на гастролях у Менску атрымала траўму, калі актор упусьціў яе з рук у аркестровую яму. У 1986 годзе прыпыніла працу яшчэ на 3 гады, калі сын Зьміцер атрымаў цяжкае кулявое раненьне ў войску. Стала сузаснавальніцай таварыства інвалідаў-калясачнікаў у Віцебску, старшынёй якога цягам 10 гадоў быў яе сын. Займалася стварэньнем рэабілітацыйнага аддзяленьня ў Доме вэтэранаў і інвалідаў у Віцебску, дзеля чаго закупілі трэнажоры і вырабілі станок на мясцовым заводзе. Прывезла ў Віцебск трэнажорны станок Дыкуля з Масквы. Па настаяньні сына вярнулася да выступаў у тэатры і сыграла ролю Эміліі Марці ў п’есе «Рэцэпт Макропуласа» на прапанову Мікалая Пінігіна. У хуткім часе сыграла ўлюбёную ролю Жанны д’Арк[2]. У 1990 годзе атрымала дыплём «За найлепшую жаночую ролю» на міжнародным фэстывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» ў Бранску з нагоды ролі Франкі ў спэктаклі «Хам» паводле твораў Элаізы Ажэшкі[4].

У 2000—2008 гадох была сяброўкай Савету Рэспублікі Нацсходу Беларусі ад Віцебскай вобласьці[2]. У 2003 годзе ў Гомлі на тым самы фэстывалі атрымала паўторна дыплём за галоўную ролю ў п’есе «Кацярыны Іванаўна» Леаніда Андрэева. У 2004 годзе атрымала на міжнародным фэстывалі «Белая вежа» ў Берасьці дыплём «За найлепшую жаночую ролю» з нагоды ролі Ляўры ў спэктаклі «Бацька» Аўгуста Стрындбэрга[4]. Таксама выпусьціла кнігу ўспамінаў «Усё пражыць і каб сэрца не разьбілася». Да 2016 году сыграла звыш 60 роляў на памостках Коласаўскага тэатру ў Віцебску, у тым ліку Шарлоту ў «Вішнёвым садзе». Таксама выканала ролю Ганны Карпілавай у тэлефільме «Плач перапёлкі»[2].

Remove ads

Ролі

Коласаўскі тэатар

  • «Улада цемры» (Леў Талстой) — Анютка (1969, дэбют)
  • «А сьвітанкі тут ціхія» (Барыс Васільеў) — Галя Чацьвяртак (1971)
  • «Салаўіная ноч» (В.Яжоў) — Інга
  • «Зацюканы апостал» (Андрэй Макаёнак) — Дачка (1971)
  • «Прыніжаныя і зьняважаныя» (Фёдар Дастаеўскі) — Нэлі (1973)
  • «Маскоўскія канікулы» (А. Кузьняцоў) — Каця
  • «Прахадны бал» (Б. Рацэр, У. Канстанцінаў) — Паліна
  • «Алавяныя пярсьцёнкі Альманзора» (Т. Габэ) — Алелія
  • «Лёнушка» (Л. Лявонаў) — Лёнушка
  • «Сьнежная каралева» (Я. Шварц) — Герда
  • «Матухна Кураж і яе дзеці» (Бэртальд Брэхт) — Катрын (1976)
  • «Восем закаханых жанчынаў» (Р. Тама) — Катрын
  • «Пяты дзясятак» (А. Бялінскі) — Ася
  • «Хуткія цягнікі» (А. Папова) — Ніка
  • «Клемэнс» (К. Саі) — Данута (1980)
  • «Апошняя просьба» (А. Лаўрынчукас) — С’юзэн
  • «Стары дом» (Аляксей Казанцаў) — Вольга (1980)
  • «Радавыя» (Аляксей Дудараў) — Люська
  • «Востраў Алены» (Я. Шабан) — Алена
  • «Плюшавая малпачка ў дзіцячым ложку» (М. Яблонская) — Аліса Фларынская
  • «Беласьнежка і сем гномаў» (Л. Усьцінаў і А. Табакоў) — Каралева (1985)
  • «Генры VI» (Ўільям Шэкспір) — Маргарыта
  • «Будзьце здаровы!» (П. Шэно) — Люся Мэрыкур (1986)
  • «Гэты жарсна каханы» (Ніл Сайман) — Бобі Мітчэл (1987)
  • «Хам» (Элаіза Ажэшка) — Франка (1989)
  • «Маскоўскі хор» (Л. Петрушэўская) — Люба
  • «Любоўнікі з Каліфорніі» (Б. Слэйда) — Дорыс
  • «Рэцэпт Макропуласа» (К. Чапека) — Эмілія Макропулас
  • «Жанна» (Ж. Ануя) — Жанна д’Арк (1997)[5]
  • «Марлен, Марлен» (Д. Мінчонак) — Марлен Дытрых
  • «Любоўны карагод» (А. Шніцлер) — Актрыса
  • «Пад сонцам» (В. Масьлюк) — Ганна
  • «Зямля» (Якуб Колас) — Тэкля
  • «Кацярына Іванаўна» (Леанід Андрэеў) — Кацярына Іванаўна
  • «Вішнёвы сад» (А. Чэхаў) — Шарлота
  • «Бацька» (А. Стрындбэрг) — Ляўра
  • «Лекар мімаволі» (Жан-Батыст Мальер) — Марціна
  • «Васа» (Максім Горкі) — Васа
  • «Апошнія сьведкі» (Сьвятлана Алексіевіч) — Зоя Мажарава
  • «Квартэт» (Р. Харвуд) — Сэсілія Робсан
  • «Візыт дамы» (Ф. Дзюрэнмат) — Клара Цаханасьян[6]

Беларусьфільм

  • «Запыт» (рэжысэр С.А. Нілаў) — Алена (1971)
  • «Зацюканы апостал» (Барыс Луцэнка) — Дачка (1983)
  • «Плач перапёлкі» (Ігар Дабралюбаў) — Ганна Карпілава (1990)
  • «Падзеньне ўгору» (рэжысэр Алена Трафіменка) — Маці (1998)[5]
Remove ads

Узнагароды

  • Дыплём «За найлепшую жаночую ролю» на міжнародным фэстывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» ў Бранску (1990) і прэмія Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1991) за ролю Франкі ў спэктаклі «Хам» Элаізы Ажэшкі.
  • Узнагарода Беларускага саюзу тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2002)[7]
  • Дыплём «За найлепшую жаночую ролю» на міжнародным фэстывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» ў Гомлі (2003) за галоўную ролю ў спэктаклі «Кацярына Іванаўна» Леаніда Андрэева.
  • Дыплём «За найлепшую жаночую ролю» на міжнародным фэстывалі «Белая вежа» ў Берасьці (2004) за ролю Ляўры ў спэктаклі «Бацька» Аўгуста Стрындбэрга[5]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads