Крыштап Весялоўскі
(пам. 1637) маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыштап Весялоўскі[3] (? — 19 красавіка 1637[4]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1600—1604), стольнік (1604—1620) і крайчы вялікі літоўскі (1620—1622), маршалак надворны літоўскі (1622—1635) і вялікі літоўскі (з 1635).
Трымаў Мельніцкае, Тыкоцінскае і Сураскае староствы, адміністратар Гарадзенскай эканоміі.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Весялоўскіх гербу «Агончык» зьменены, сын Пятра, таксама маршалка вялікага літоўскага, і Соф’і зь Любамірскіх.

Яшчэ пры жыці бацкі пры падтрымцы Жыгімона Вазы атрымаў стараства Тыкоцінскае пад Кракавам. А потым трымаў стараствы: мельніцкае, сураскае, эканомію гарадзенскую. Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку цівуна віленскага, гараднічага гарадзенскага і лясьнічага новагародзкага. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы, іхны маршалак у 1609 і 1618 роках.
Удзельнічаў у войнах з Масковіяй, Швэцыяй і Турэччынай. Браў удзел у выправе на Швэцыю ў 1598 року, у часе якой ягоны карабель пацярпеў крушэньне.
Прыхільнік Жыгімонта Вазы, у часе Зэбжыдоўскага рокашу (1606—1609) актыўна яго падтрымліваў. Сойм 1620 року прызначыў яго камісарам для разьмежаваньня Падляскага і Берасьцейскага ваяводзтваў.
Пасьля сьмерці адзінай малалетняй дачкі ахвяраваў свае беластоцкія маёнткі на фундавацыю замка ў Тыкоціне (Польшча) кляштара брыгітак у Горадні, а таксам касьцёлы ў Луньне, Квасах, Завадарах і інш. Заснаваў шпіталь для жаўнераў у Тыкоціне[5].
У шлюбе з Аляксандрай Марыянай Сабескай дзяцей ня меў, выхоўваў прыёмную дачку і сваячка Грызэльду з Вадынскіх (жонка Яна Станіслава Сапегі, захаваўся ейны партрэт).
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads