Тыкоцін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тыкоцін (польск. Tykocin) — места ў Польшчы, на сутоках Бобры і Нарава. Цэнтар меска-сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2018 год — 1980 чалавек. Знаходзіцца за 20 на захад ад Беластоку, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Кнышын.
Тыкоцін — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, побач зь местам праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася больш за 100 славутасьцяў, у тым ліку замак, алюмнат, комплексы кляштараў бэрнардынаў з капліцай Сьвятой Альжбеты і місіянэраў з касьцёлам Найсьвяйцейшай Тройцы, помнік Стэфану Чарнецкаму, Вялікая і Малая сынагогі, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Сьвятога Мікалая, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст., перанесены ў вёску Саколы.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
Тыкоцін узьнік у XIV—XV стагодзьдзях пры пераправе цераз Нараў на шляху зь Вільні ў Каралеўства Польскае[1]. У 1424 або 1425 годзе вялікі князь Вітаўт надаў месту Магдэбурскае права. У 1437 годзе ўпершыню ўпамінаецца касьцёл у Тыкоціне. У 1479 годзе Альбэрт Гаштольд заснаваў тут кляштар бэрнардынаў. У 1513 годзе Тыкоцін увайшоў у склад Падляскага ваяводзтва. У 1522 годзе ў ходзе змаганьня Радзівілаў з Гаштольдамі радзівілаўскія войскі спалілі Тыкоцінскі замак. У 1560-я гады ў месьце збудавалі новы мураваны замак, дзе знаходзіўся дзяржаўны арсэнал Рэчы Паспалітай[1]. З 1566 году дзеяла Тыкоцінская мынца.
У 1569 годзе паводле ўмоваў Люблінскай уніі Тыкоцін перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1644 годзе ён стаў цэнтрам староства. У 1659 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімер перадаў Тыкоцін як узнагароду гетману С. Чарнецкаму. У XVIII ст. места знаходзілася ў валоданьні Браніцкіх, якія ўладкавалі тут сваю рэзыдэнцыю. Гетман Я. К. Браніцкі збудаваў у Тыкоціне касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1742—1748 гады), шпіталь (1750 год), кляштар місіянэраў (1771 год), новы кляштар бэрнардынаў (па 1771 годзе), паставіў помнік С. Чарнецкаму[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Тыкоцін апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 году — у Расейскай імпэрыі. За часамі вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 21 траўня 1831 году адбылася бітва пад Тыкоцінам, у якой перамаглі паўстанцы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Тыкоцін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Тыкоцін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Тыкоцін акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Тыкоін увайшоў у склад БССР, у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Тыкоцін Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох места ўваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводзтва.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Транспарт
Праз Тыкоцін праходзіць аўтамабільная дарога № 671, якая крыжуецца каля Старога Яжэва з дарогай № 8.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Тыкоцін — турыстычны цэнтар міжнароднага значэньня.
Славутасьці
- Алюмнат (1634—1638)
- Забудова гістарычная (XVIII — пачатак XX ст.)
- Замак (1560-я)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў (1742—1771)
- Кляштар бэрнардынаў (1771—1790)
- Могілкі: каталіцкія, капліца Маці Божай Балеснай; юдэйскія
- Помнік Стэфану Чарнецкаму (1763)
- Сынагога Вялікая (1642)
- Сынагога Малая (XVIII ст.)
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятога Мікалая (1758)
Remove ads
Галерэя
- Славутасьці Тыкоціна
- Алюмнат
- Замак
- Кляштар бэрнардынаў
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
- Малы Рынак
- Помнік С. Чарнецкаму
- Вялікая і малая сынагогі
- Царква Сьвятога Мікалая (цяпер у Саколах)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads