Ян Станіслаў Сапега
(1589—1635) маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Станіслаў Сапега (25 кастрычніка 1589, Маладэчна — 10 красавіка 1635, Ляхавічы) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі вялікі літоўскі (1611—1617), маршалак надворны літоўскі (1617—1621) і вялікі літоўскі (з 1621)[7].
Быў старостам слонімскім (1605).
Remove ads
Біяграфія

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, старэйшы сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Даратэі Фірлей (з роду Збараскіх). Меў братоў Крыштапа Міхала і Казімера Льва.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіюме ў Брунсбэргу, Вюрцбурскім, Падуанскім, Балёнскім унівэрсытэтах[8].
Браў удзел у выправе Жыгімонта Вазы на Смаленск, а таксама ў вайне супраць Швэцыі (з 1625 году), дзе аднак ня выявіў вайсковага майстэрства.
Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1612—1613 гадох выконваў дыпляматычныя даручэньні Рэчы Паспалітай у Італіі. У 1630 годзе знаходзіўся пры імпэратарскім двары ў Вене.
Двойчы браў шлюб: першай жонкай была Ганна Схалястыка з Хадкевічаў, другой — Грызэльда з Вадынскіх
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads