Крыштап Стэфан Сапега
(1590—1627) пісар вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыштап Стэфан Сапега (1590 — 9 красавіка 1627, Дабраўляны) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1621).
Быў старостам вількаўскім, лідзкім (з 1614) і амсьціслаўскім (з 1621).
Remove ads
Біяграфія
З чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Рыгора, падкаморага аршанскага, і Соф’і з Стравінскіх. Меў брата Аляксандра Дажбога.
Ахрышчаны кальвіністам, у часе навучаньняў у езуіцкім калегіюме ў Брансбургу (1603—1605) перайшоў у каталіцтва. Працягваў адукацыю за мяжой у Вюрцбургу, Франкфурце-на-Майне і Парыжы. У 1608 годзе вярнуўся на Радзіму.
Удзельнічаў у вызваленьні Смаленску (1609—1611). Абіраўся паслом на соймы 1613 і 1616 гадоў. У 1617 годзе быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу.
У шлюбе з Ганнай Галоўчынскай меў сына Мікалая Крыштапа[6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads