Крэмніцкія Бані

Вёска ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Крэмніцкія Бані
Remove ads

Крэ́мніцкія Ба́ні (па-славацку: Kremnické Bane) — вёска ў раёне Ж’яр над Гронам Банскабыстрыцкага краю Славаччыны, разьмешчаная ў цэнтральнай частцы Крэмніцкіх гораў. Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад Крэмніцы, непадалёк ад славацкага «геаграфічнага цэнтру Эўропы».

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча датаваныя 1361 року. Шахтарскае паселішча заснавалі нямецкія калянізатары, каб здабываць у Крэмніцкіх гарах золата ды іншыя каштоўныя мэталы.

У розныя часы вёска мела розныя назвы: Ёганэсбэрг, Пяргі. Да канца Другой сусьветнай вайны тут пераважала нямецкае насельніцтва, большасьць якога была высланая ў Нямеччыну паводле Бэнэшавых дэкрэтаў.

Турыстычная інфармацыя

Рыма-каталіцкі касьцёл(sk) сьв. Яна Хрысьціцеля (1300) і капліца нараджэньня Панны Марыі (1908).

Над вёскаю знаходзіцца сымбалічны цэнтар Эўропы.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads