Крэмніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крэ́мніца (па-славацку: Kremnica, па-нямецку: Kremnitz, па-вугорску: Körmöcbánya, па-лацінску: Cremnicium) — места ў Банскабыстрыцкім краі Славаччыны. Мае багатую горназдабыўчую і мынцарскую мінуўшчыну. За часам Вугорскага каралеўства мела статус вольнага каралеўскага шахцёрскага места.
Remove ads
Мінуўшчына
У Сярэднявеччы і Новым часе Крэмніца была адным з галоўных шахцёрскіх местаў сьвету дзякуючы сваім вялізным пакладам залатой руды ў Крэмніцкіх гарах. Першыя зьвесткі пра падземную здабычу зьяўляюцца ў IX стагодзьдзі.
Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах 17 лістапада 1328 року, калі вугорскі кароль Карл I Робэрт надаў Крэмніцбані прывілей вольнага каралеўскага шахцёрскага і мынцарскага места, а таксама заснаваў тут мынцу, якая на працягу свайго існаваньня біла залатыя і срэбраныя манэты для розных эўрапейскіх каралеўскіх двароў. Флорыны, а пазьней і знакамітыя крэмніцкія дукаты служылі плацёжнымі сродкамі ў міжнародных разьлікаў праз сваю надзвычайную чысьціню золата, зьяўляючыся таксама ўзорам для ўсіх эўрапейскіх мынцаў. Крэмніцкая мынца сталася адной з найстарэйшых падобных у сьвеце і адной зь нешматлікіх, якія не спынілі сваю дзейнасьць. У цяперашні час тут выпускаюцца славацкія эўра.
Здабыча руды і мынцарства прынесьлі месту багацьце і славу. За найвялікшую вытворчасьць золата ў Вугоршчыне ў XIV стагодзьдзі места атрымала прыстаўка «залатая» Крэмніца.
У 1331 року Крэмніца стала рэзыдэнцыяй камэрграфа, які курыраваў усе шахты і мынцы ў дванаццаці камітатах Вугоршчыны. Напрыканцы XIV стагодзьдзя Крэмніца стала сталіцай шахцёрскіх гарадоў у цэнтральнай Верхняй Вугоршчыне, у XV стагодзьдзі стала другім па значнасьці вугорскім местам, пастаянна атрымліваючы новыя прывілеі.
Здабыча золата і вытворчасьць манэтаў у Крэмніцы дасягнулі кульмінацыі ў XIV—XV стагодзьдзях. Як адзін з найістотнейшых цэнтраў пратэстанцкай Рэфармацыі ў краіне, места ўваходзіла ў пратэстанцкую «Лігу сямі шахцёрскіх местаў» разам з Баньска Белай, Баньска Быстрыцай, Баньска Шт’яўніцай, Льюбетавай, Нова Баняй і Пуканцам.
У 1765—1772 роках у месьце быў пастаўлены адзін з апошніх моравых слупоў у габсбурскіх уладаньнях.
Пазьней золатаздабыча становіцца ўсё даражэйшай з-за таго, што даводзілася капаць усё глыбейшыя і глыбейшыя шахты. Апошняе золата было здабытае ў 1970 року, і з таго часу ўсе шахты зачыненыя.
Remove ads
Насельніцтва

Этнічны склад
Паводле веравызнаньня
- рыма-каталікі — 64,89%
- без вызнаньня — 22,62%
- эвангельскія хрысьціяне — 5,84%
- грэка-каталікі — 0,46%
- і іншыя
Культура і славутасьці

- Бібліятэка імя Яна Колара
- Музэй манэтаў і мэдалёў — адзін з найстарэйшых музэяў Славаччыны, заснаваны ў 1890 року. З 1994 ў падпарадкаваньні Нацыянальнага банку Славаччыны.
- Музэй Гыча
- Крэмніцкі мескі замак
Партнэрскія месты
- Варпалота, Вугоршчына
- Фідэнца, Італія
- Гэрбальцгайм, Нямеччына
- Шураны, Славаччына
- Кутня Гора, Чэхія
- Новы Ічын, Чэхія
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads