Геаграфічны цэнтар Эўропы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Месцазнаходжаньне геаграфі́чнага цэ́нтру Эўро́пы зьяўляецца прадметам спрэчак з XVIII стагодзьдзя і заснаванае на вылічэньнях, якія залежаць ад межаў (найдалей пакладзеных пунктаў Эўропы) і на розных спосабах вылічэньня канчатковых вынікаў. Таму існуюць некалькі пунктаў, якія могуць лічыцца гіпатэтычным цэнтрам Эўропы.
Remove ads

Дзелавое (Украіна), Крагулі (ці Крэмніцкія Бані, Славаччына), Дрэздэн і Кляйнмайшайд (Нямеччына), Торунь і Сухаволя (Польшча), Бярнатай або Пурнушкі (Летува)
Першым геаграфічны цэнтар Эўропы вылічыў у 1775 року польскі астраном і картограф Шыман Антоні Сабякрайскі. Узяўшы за гранічныя пункты Партугалію, Цэнтральны Ўрал, Нарвэгію і Грэцыю (без уліку астравоў), ён атрымаў месцазнаходжаньне цэнтру ў мястэчку Сухаволі Вялікага Княства Літоўскага, дзе цяпер усталяваны помнік. У Беларусі прынята лічыць, што цэнтар Эўропы знаходзіцца ў возеры Шо (Віцебская вобласьць) або ў Полацку.
Remove ads
Пункты
Цяпер на званьне геаграфічнага цэнтру Эўропы прэтэндуюць:
- Беларусь:
- Возера Шо каля вёскі Хралы(55°10′55″ пн. ш. 28°15′30″ у. д.) у Віцебскай вобласьці. Гэта было сьцьверджана ў аддзеле картаграфіі Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі й картаграфіі пры Саўміне. У падліках выкарыстоўвалася кампутарная праграма, якая была адмыслова распрацаваная на прадпрыемстве «Белкосма-аэрагеадэзія». У падліках Эўропу прынялі за адно цэлае, уключна зь Белым морам, Балтыйскім морам і Брытанскімі выспамі. Усю прастору накрылі інтэгральнай сеткай і вылічылі цэнтральную кропку[1];
- Летува:
- Славаччына:
- вёска Крэмніцкія Бані ці суседнія Крагулі пад Крэмніцай[6];
- Украіна:
- Эстонія:
Remove ads
Глядзіце таксама
- Скрайнія пункты Эўропы
- Геаграфічны цэнтар Беларусі
- Геаграфічны цэнтар Зямлі
- Цэнтральная Эўропа
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads