Кузьмічы (Івейскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кузьмічы́[1] — вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Седліцкай воласьці Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 г. 46 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Геранёны памешчыка Корвін-Мілеўскага. У 1905 г. 164 жыхары, 132 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 27 двароў, 184 жыхары, 136 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 27 двароў, 146 жыхароў.

У 1940 г. 37 двароў, 198 жыхароў. 3 2.10.1940 г. у Геранёнскім, з 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. зноў у Гераненскім сельсаветах Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «XIX партз’езд», з 1961 г. у калгасе імя XXII партзьезда. У 1970 г. 169 жыхароў. Працавала крама. Потым у складзе калгасу імя У. А. Баўма.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 52 чалавекі[2]
  • 1999 год — 67 жыхароў, 33 двароў

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads