Кулікі (Івейскі раён)
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кулікі́[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 г. 25 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Трабскага казённага таварыства. У 1897 г. у Трабскай воласьці, 11 двароў, 88 жыхароў. У 1905 г. 86 жыхароў, 139 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. вёска (15 двароў, 65 жыхароў) у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. вёска (20 двароў, 107 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас «Іскра». 3 1960 г. у складзе саўгаса «Трабы». 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 59 жыхароў. Потым у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы».
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 18 чалавек, 12 двароў
- 2009 год — 12 чалавек[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads