Куміла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куміла (Комель, Кумель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гуміла, Гоміла або Комела (Gumila[1], *Gomila[2], Comela) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова гум- (гом-, ком-) (імя ліцьвінаў Камонт; германскае імя Comont) паходзіць ад гоцкага guma, стараверхненямецкага gomo 'мужчына'[1].
Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: tributo… Cumiła (15 ліпеня 1476 году)[4]; людеи… въ Дубенскои волости Федора Деньковича а Данила, а Радивона, а Сидора Комеля… Комеля (22 студзеня 1502 году)[5]; Дивило Кумилевичъ (1528 год)[6]; у Осташка Комеля… у Парфема Комеля (1552 год)[7]; et providum Nicolaum Jakubowicz Kumeliowicz civem Wilnensem (24 сакавіка 1584 году)[8]; Komlowszczyzna… Komyła (1744 год)[9].
Remove ads
Носьбіты
- Дзівіла Кумілевіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ігнат, Васіль, Пётар, Зьміцер, Кузьма, Іван і Лаўрэн Комелі — жыхары маёнтку Янова (Віцебскае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1773 годзе[10].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Кумельшчына.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads