Кунэо

італьянская камуна From Wikipedia, the free encyclopedia

Кунэо
Remove ads

Кунэо (па-італьянску: Cuneo) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне П’емонт, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Кунэо на выяве XIX стагодзьдзя.

Гістарычныя зьвесткі пра горад зьяўляюцца толькі ў 1198 годзе, калі места было абвешчанае незалежнай камунай, вызваліўшыся ад улады біскупаў Асьці і маркізаў Манфэрату і Салюцца. У 1210 годзе горад быў акупаваны, але ў 1231 годзе грамадзяне паўсталі супраць захопнікаў. У выніку ў 1238 годзе места былі прызнанае свабоднай камунай самім імпэратарам Фрыдрыхам II.

Аднак ужо ў 1259 годзе незалежнасьць Кунэо зьнікла. У гэтым горадзе ўладу над горадам усталяваў Карлу I Анжуйскаму, які на той час быў графам Правансу. Разам з Альбай гэта было галоўнае анжуйскае ўладаньне ў Паўночнай Італіі. Кіраваньне роду Анжу часам перапынялася, тады над горадам панавалі Салюцца, Савоя і род Вісконці зь Міляну. У 1382 годзе Кунэо было набытае Савойскім герцагствам.

Места некалькі разоў было абложанае Францыяй. Першым разам у 1515 годзе швайцарскімі войскамі караля Францыска I. Наступныя разы былі ў 1542, 1557, 1639, 1641, 1691 гадах, а таксама падчас Вайны за аўстрыйскую спадчыну ў 1741 годзе. Кожным разам Кунэо пасьпяхова адбіваў напады. Горад быў захоплены Францыяй толькі падчас напалеонаўскіх войнаў і стаў сталіцай дэпартамэнту Сьцюра. Пасьля аднаўленьня каралеўства Сардыніі і аб’яднаньня Італіі Кунэо стаў сталіцай аднайменнай правінцыі ў 1859 годзе.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads