Купала (фільм)

беларускі мастацкі фільм 2020 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Купа́ла»беларускі мастацкі фільм рэжысэра Ўладзімера Янкоўскага, прадстаўлены ў 2020 року. Фільм распавядае пра жыцьцёвы і творчы шлях клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...

7 ліпеня 2023 году канчатковую вэрсію фільма са спэцэфэктамі і субтытрамі па-ангельску выклалі на партале «Баравік» у выглядзе торэнта для спампоўкі[2].

Remove ads

Сюжэт

Гістарычная драма апавядае пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вяхі жыцьцёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагодзьдзя.

У ролях

Больш інфармацыі Актор, Роля ...

Здымачная група

  • рэжысэр — Уладзімер Янкоўскі
  • сцэнарысты — Алена Калюнова, Аляксандра Барысава, Уладзімер Янкоўскі
  • апэратар — Ільля Пугачоў
  • кампазытар — Уладзімер Сівіцкі
  • мастак-пастаноўшчык — Натальля Навоенка
  • мастак па касьцюмах — Алёна Ігруша
  • мастак па грыме — Тацьцяна Баркун
  • падбор актораў — Інга Муратава

Здымкі

Здымкі адбываліся цягам 2018—2019 рокаў у Беларусі (у прыватнасьці, Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту), Летуве, Расеі. У канцы верасьня 2019 року фільм быў змантаваны. Над фільмам працавалі беларускія і расейскія апэратары. Музыка да фільму была запісаная сымфанічным аркестрам. Былі запісаныя трэйлеры фільму ангельскай, беларускай, кітайскай і маскальскай мовамі. Афіша распрацоўвалася супольна зь беларускім мастаком і дызайнэрам Уладзімерам Цэсьлерам.

7 верасьня 2020 року фільм зьявіўся ў адкрытым доступе ў інтэрнэце ў адным з тэлеграм-каналаў. Афіцыйнай прэм’еры не адбылося[3].

Remove ads

Узнагароды

  • „Падзея кінэматаграфічнага году“ Міжнароднага фэстывалю кіно краінаў СНД „Маскоўская прэм’ера“ (2020)[3]

Ацэнкі

11 жніўня 2021 году кандыдат мастацтвазнаўства Зянон Пазьняк абнародаваў водгук на кінафільм «Купала», у якім зазначыў: «Гэта адзіны твор, зроблены на кінастудыі “Беларусьфільм”, дзе адлюстраваны праўдзівы беларускі дух, культура, вобразы і дачыненьні між людзьмі». Пазьняк удакладніў: «У кіно “Купала” ўражвае “трапляньне” ў вобразы..., кожная роля — вобраз, а некаторыя выкладзеныя проста бліскуча. Добра пастаўленыя і сыграныя, практычна, усе зборныя сцэны інтэлігенцыі». Мастацтвазнаўца заўважыў: «У фільме ёсьць гістарычная праўдзівасьць вобразаў, адносінаў і гістарычнай сытуацыі, і самае важнае — тут ёсьць тое сутнаснае, характэрнае, інтэлегентнае і беларускае ў дачыненьнях людзей, дух нашай звычаёвай культуры таго часу, такі знаёмы і настальгічны». Урэшце Зянон Пазьняк падкрэсьліў: «У агульных рысах у фільме “Купала” ёсьць дух культуры, адносінаў і вобраз Беларусі. Фільм увогуле зроблены прафэсійна. Гэта выяўляецца ў прыватнасьці і ў аксэсуарах, і ў касьцюмах, дасканала дапасаваных да эпохі. Але самымі прыгожымі ў фільме ёсьць створаныя акторамі вобразы людзей, беларускай інтэлігенцыі пэрыяду нацыянальнага Адраджэньня, змаганьня за незалежнасьць, за вольную Бацькаўшчыну і сьветлую Беларусь»[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads