Куяба
горад у Бразыліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куяба́ (па-партугальску: Cuiabá) — горад у Бразыліі, сталіца штату Мату-Гросу.
Remove ads
Гісторыя
Першымі белымі, якія дасьледвалі тэрыторыю, дзе сёньня знаходзіцца Куяба, сталі ў 1673 годзе бандэйранты з Сан-Паўлу. У 1682 годзе адзін зь іх, Мануэл дзі Кампуш, заснаваў першае ў рэгіёне партугальскае паселішча Сан-Гансалу, але празь некалькі гадоў яно было закінута.
У 1718 годзе атрад бандэйрантаў пад правадырствам ураджэнца Саракабы Паскала Марэйры Кабрала, адыходзячы пасьля няўдалай сутычкі зь індзейцамі, выявіў на водмелях ракі золата. Бандэйранты арганізавалі на месцы знаходкі лягер і прыступілі да здабычы каштоўнага мэталу. Вестка пра знаходку хутка распаўсюдзілася па партугальскім валадарствам у Паўднёвай Амэрыцы, і ў пасёлак сталі сьцякацца асобы, якія жадалі атрымаць багацьце са здабычы золата. Выяўленьне новага, яшчэ больш багатага радовішча ў 1722 годзе паскорыла рост паселішча.
Да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя залатыя радовішча высіліліся, што выклікала адток насельніцтва. Землятрус 1746 году прычыніў моцныя разбурэньні, што ўзмацніла заняпад. Жорсткая і кровапралітная Парагвайская вайна толькі паспрыяла разьвіцьцю гораду, які стаў адной з асноўных тылавых базаў бразыльскіх войскаў. Аднак пасьля вайны эканамічная актыўнасьць паменшылася. Чарговы пэрыяд уздыму пачаўся ў канцы 1930-х, калі аўтамабільныя дарогі і авіяцыя зьвязалі горад з астатняй краінай.
Remove ads
Эканоміка
Галоўнымі галінамі гарадзкой эканомікі зьяўляюцца:
- прамысловасьць (у асноўным харчовая)
- дробны гандаль
- сфэра паслугаў
- турызм
Гарады-сябры
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads