Ладвігова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ладвіго́ва (польск. Łodwigowo, ням. Ludwigsdorf) — вёска ў Польшчы, каля возера Вялікай Дамбровы. Уваходзіць у склад гміны Грунвальд Аструдзкага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Знаходзіцца прыкладна за 27 км на паўднёвы ўсход ад Аструды і за 42 км на паўднёвы захад ад Ольштыну.
Remove ads
Назва
Хлёдвіг, Лодвіг або Людвік (Chlodwig, Lodvigus, Ludvicus) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
У XIX ст. Ладвігова ўваходзіла ў склад Аструдзкага павету Прусіі[3].
У 1975—1998 гадох мясцовасьць належала да Ольштынскага ваяводзтва.
Славутасьці
Паміж Ладвіговам і вёскамі Стэнбаркам (ням. Tannenberg) і Грунвальдам знаходзіцца гістарычнае поле бітвы, у якой 15 ліпеня 1410 году аб’яднанае літоўска-руска-польскае войска пад супольным кіраўніцтвам польскага караля Ўладзіслава Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта нанесла сакрушальную паразу крыжакам на чале з магістрам Тэўтонскага ордэну Ульрыхам фон Юнгінгэнам.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads