Ладзіслаў Надзь
Славацкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ладзіслаў Надзь (па-славацку: Ladislav Nagy; нарадзіўся 1 чэрвеня 1979 году) — колішні славацкі хакеіст, гулец зборнай Славаччыны.
Remove ads
Кар’ера
Кар’ера Ладзіслава пачалася ў 1995 годзе ў клюбе Славацкай экстралігі «Кошыцы». У 1997 року ён быў задрафтаваны «Сэнт-Луісам» пад 177-м нумарам, пасьля чаго пераехаў у Паўночную Амэрыку і ў сэзоне 1998—1999 рокаў выступаў у клюбе Галоўнай юніёрскай хакейнай лігі Квэбэку «Галіфакс Музгэдз», у якім стаў найлепшым бамбардырам з 71 шайбамі. Пазьней у гэтым сэзоне адбыўся ягоны прафэсійны дэбют у плэй-оф АХЛ за «Ўустэр Айс Кэтс». У 1999—2001 Надзь гуляў за «Блюз», а пасьля быў абменены ў «Фінікс Каётыз»[1].
Падчас лакаўту 2004—2005 гуляў за «Кошыцы» і швэдзкую «Муру ІК».
12 лютага 2007 Надзь быў абменены ў «Далас Старз»[2], але 2 ліпеня 2007, паказаўшы ня надта здавальняючыя вынікі[3], падпісаў угоду з «Лос-Анджэлес Кінгс»[4]. У ім з-за траўмы ён здолеў згуляць толькі ў 38 гульнях сэзону 2007—2008 рокаў.
18 жніўня 2008 Ладзіслаў Надзь заключыў двухгадовы кантракт з клюбам КХЛ «Северсталь Чарапавец». Праз два сэзоны перайшоў у славацкі «Попрад». У сьнежні 2010 перайшоў у швэдзкі «Мода Хокі Эрншэльдсьвік» да канца сэзону[5].
У ліпені 2011 падпісаў дамову з дэбютантам КХЛ «Львом» з Попраду[6], дзе атрымаў страсеньне мозгу. Клюб, які палічыў, што Ладзіслаў Надзь сымулюе хваробу, разьвітаўся зь ім 31 сьнежня 2011[7]. Вылечыўшыся, падпісаў кантракт зь менскім «Дынама». Перад сэзонам 2012—2013 рокаў перайшоў у швэдзкі «Мода»[8].
1 жніўня 2013 Надзь вярнуўся ў родны клюб «Кошыцы» на сэзон 2013—2014[9], пасьля 22 гульняў перайшоў у фінскі «Ёкерыт», за які правёў 34 сустрэчы.
Па сканчэньні кантракту падпісаў двухгадовую дамову з «Слованам Браціслава».
Remove ads
Статыстыка
Зборная
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads