Ласток

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ласток
Remove ads

Ласто́к (беларускай лацінкай: Łastok) — лесьнічоўка ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці, адна з мэмарыяльных сядзібаў Якуба Коласа. Аддалена на 4 км ад Сьверынава і на 10 км ад Мікалаеўшчыны.

Thumb
Ласток, плян

Адзіная зь мэмарыяльных сядзібаў Якуба Коласа, якая цалкам захавалася да нашых дзён.

Сям’я радзівілаўскага лясьніка Міхася Міцкевіча пераехала ў Ласток зь Мікалаеўскай лясной каморы ў 1885 годзе і пражыла да 1890 году, калі лясьніка перавялі ў Альбуць. У першапачатковым выглядзе захаваліся хата, гумно, хлеў і склеп. У 1997 годзе ў Ластку створана экспазыцыя, прысьвечаная паэме «Сымон-музыка». У ёй выстаўляюцца дакумэнты, фатаздымкі, зьвязаныя з паэтам, а таксама вырабы народных майстроў Стаўпеччыны[1].

Ласток узгаданы Коласам у аўтабіяграфіі, паэме «Новая зямля», апавяданьні «Грушы-сапяжанкі».

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads