Лахва (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лахва́ — рака ў Беларусі, правы прыток Дняпра. Цячэ ў Шклоўскім, Магілёўскім і Быхаўскім раёнах. Даўжыня 90 км. Плошча вадазбору 731 км². Выдатак вады ў вусьці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
На рацэ
- Зоны адпачынку: Лахва
Назва
Назву ракі зьвязваюць з гоцкім (шырэй — германскім) этымонам[1].
Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Старой Вадвы Шклоўскага раёну, вусьце на ўсходняй ускраіне вёскі Залахвеньня Быхаўскага раёну. Цячэ пераважна на Цэнтральнабярэзінскай раўніне.
Даліна трапэцападобная, шырыня яе 0,5—0,8 км у верхняй плыні, 1—1,5 км у нізкай. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышынёй 10—25 м. Абалона двухбаковая (шырыня 0,4—0,6 км), слабаперасечаная. Рэчышча каналізаванае на 3 дзялянках у Магілёўскім раёне: 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Селішча — 0,8 км на захад ад вёскі Лужкоў (2,2 км); 1,2 км на поўдзень ад пасёлку Лахвы — вёска Нізкая Вуліца (6 км); 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ямніцы — мост на аўтамабільнай дарозе Магілёў — Бабруйск (14 км). На астатнім працягу рэчышча зьвілістае, шырыня яго 15—20 м, месцамі да 40 м. Берагі вышынёй 0,5—1 м, у ніжняй плыні да 2 м.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем да 2,2 м у ніжняй плыні[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads